Аўстры́йцы (бав.: Ostareicha, ням.: Osterreicher) — заходнееўрапейская нацыя; германамоўны народ, карэнныя жыхары Аўстрыі. Агульная колькасць у Аўстрыі (2012 г.) — 7 241 тыс. чал.[1] Акрамя Аўстрыі жывуць у Паўночнай Італіі, Германіі, Канадзе, ЗША, Аргенціне.

Аўстрыйцы
(Ostareicha, Osterreicher)
Агульная колькасць 7 241 тыс.
Рэгіёны пражывання  Аўстрыя
Мова нямецкая
Рэлігія каталіцызм
Блізкія этнічныя групы немцы, асабліва баварцы

Саманазва — астэрайхер (ад Астэрайх — Аўстрыя, літаральна — «Усходняя дзяржава»). Мова — нямецкая, яе баварска-аўстрыйскія і алеманскія дыялекты. Колькасць — 7,5 млн чал.(2005). Каля 66 % вернікаў — каталікі, каля 4 % — пратэстанты, іншыя (у т.л. нерэлігійныя) — каля 30 %.

Паходжанне правіць

У старажытнасці тэрыторыя Аўстрыі была населена плямёнамі кельтаў і рэтаў. Паселішчы рэтаў захоўваліся да XI ст. У II ст. да н. э. яна была заваявана рымлянамі і значна раманізавана. У канцы эпохі антычнасці — пачатку сярэднявечча праз тэрыторыю Аўстрыі праходзілі шляхі міграцый гунаў, авараў, лангабардаў, готаў. З VI ст. н. э. яе пачалі засяляць славяне (пераважна на ўсходзе і поўначы, у VII ст. значная тэрыторыя Аўстрыі ўваходзіла ў склад дзяржавы Само), а таксама германскія плямёны бавараў і алеманаў. У VIII ст. уключана ў склад імперыі Каралінгаў, на аснове якой паступова сфарміравалася Свяшчэнная Рымская імперыя. З XIII ст. у Аўстрыі вызначальную ролю адыгрывала дынастыя Габсбургаў, якая захоўвала ўладу да 1918 г.

На працягу гісторыі ў Аўстрыю стала пераязджалі выхадцы з славянскіх краін, Венгрыі, Германіі, Італіі, аднак пануючай гутарковай мовай заставалася нямецкая, заснаваная на баварскіх і алеманскіх дыялектах[2]. Сама назва аўстрыйцаў паходзіць ад ням.: Österreich, літаральна «усходняя імперыя».

Вылучэнне аўстрыйцаў з агульнага масіву немцаў адбылося ў некалькі этапаў. Па-першае, значную ролю адыграла Контррэфармацыя, якую падтрымала большасць мясцовага насельніцтва. Аўстрыйцы захавалі адданасць каталіцызму і дынастыі Габсбургаў. Па-другое, рэформы ў дзяржаве Габсбургаў у канцы XVIII — XIX стст., якія з аднаго боку зрабілі нямецкую мову дзяржаўнай і спрыялі яе далейшаму распаўсюджванню сярод мясцовых жыхароў, з другой — вылучылі Венгрыю, Чэхію і іншыя землі як асобныя палітычныя арганізмы. Падчас Напалеонаўскіх войн насельніцтва Аўстрыі прадэманстравала падтрымку ідэі аб'яднання вакол Габсбургаў, што асабліва паказалі падзеі ў Ціролі, далучаным да Баварыі. З канца XVIII ст., калі ў Еўропе распаўсюджваўся нацыяналізм, Аўстрыя супернічала з Прусіяй за аб'яднанне вакол сябе нямецкіх дзяржаў, але пасля стварэння Германскай імперыі фактычна адышла ад гэтага.

У выніку паражэння ў I Сусветнай вайне Аўстрыя была пераўтворана ў незалежную рэспубліку. Аднак у суседняй Германіі і ў самой Аўстрыі існаваў рух за яе далучэнне да агульнанямецкай дзяржавы. У 19381945 гг. яна ўваходзіла ў склад нацыскай Германіі. Пасля II Сусветнай вайны незалежнасць Аўстрыі была ўзноўлена, і аўстрыйцы працягваюць існаваць як самастойная нацыя.

Этнаграфія правіць

У Аўстрыі да нашых дзён існуе выразны падзел на некалькі этнаграфічных рэгіёнаў. Асабліва вылучаецца народная культура і дыялекты цірольцаў, ніжніх і верхніх аўстрыйцаў, штырыйцаў, карынтыйцаў. Існуюць і больш дробныя культурныя групы.

Сімволіка правіць

Сцяг — дзве чырвоныя паласы па баках, адна белая — у сярэдзіне. Стары феадальны герб — шчыт з такімі ж палосамі. Сімвалізуе кроў, пралітую ў барацьбе за незалежнасць краіны (чырвоны колер), і заваяваную свабоду (белы). Па іншай версіі — чырванаватыя глебы і серабрыстыя вады Дуная.

Герб з 1945 г. — чорны арол з гарадавой каронай, што сімвалізуе тры саслоўі. У лапах — серп і молат, на лапах разарваныя ланцугі, сімвал вызвалення ад нацысцкага прыгнёту.

Імперскі герб — двухгаловы арол з імперскай каронай, дзяржавай, жазлом і мячом у лапах. На грудзях — шчыт з сімваламі правінцый: Чэхіі (леў), Ціроля і Крайны (арлы), Аўстрыі (тры паласы), і ордэн Залатога Руна.

Рэлігія правіць

 
Царква манастыра Св. Пятра (Зальцбург)

Першыя хрысціянскія абшчыны на тэрыторыі цяперашняй Аўстрыі ўзніклі ў канцы II стагоддзя. У канцы VII стагоддзя Святы Руперт («апостал Аўстрыйскі»), біскуп Вормскі, звярнуў ў каталіцтва баварскага герцага Тэода ў Ратызборы (Рэгенсбург). Ён жа заснаваў у Зальцбургу манастыр Святога Пятра бенедыктынскі.

Праз некалькі стагоддзяў, у XVI стагоддзі, у Аўстрыю пракраўся пратэстантызм, амаль палова насельніцтва стала пратэстантамі. Рудольф II Габсбург праводзіў Контррэфармацыю, ў выніку якой Аўстрыя зноў стала каталіцкай, і якой (пераважна) застаецца на сённяшні дзень.

Святы правіць

Аўстрыйскія святы — у асноўным агульнаеўрапейскія, і звязаныя з каталіцкай традыцыяй. Гэта: Каляды, Новы год, Хрышчэнне Гасподняе, Масленіца, Вялікдзень, Духаў дзень, Дзень святога Валянціна, Дзень святога Руперта.

Дэмаграфія правіць

Галоўная дэмаграфічная праблема — нізкая нараджальнасць (8,9 на 1000, 2003 г.). Каля 1/3 сем'яў не маюць дзяцей. Столькі ж маюць аднаго дзіцяці. Доля моладзі — 16 %, адна з самых нізкіх у свеце. Доля пажылых — 15,5 %, вышэй і еўрапейскіх, і сусветных паказчыкаў.

Гаспадарка і народны побыт правіць

 
Венскі міжнародны цэнтр

Аўстрыя — высокаразвітая індустрыяльная краіна, валодае радовішчамі нафты, жалезнай руды, магнезіта, гідрарэсурсамі. Галіны прамысловасці: чорная металургія, машынабудаванне, нафтавая, горназдабыўная, электратэхнічная, хімічная, энергетыка.

Сельская гаспадарка амаль цалкам задавальняе патрэбы насельніцтва. Пераважае прыватнае землеўладанне. Галоўная галіна — жывёлагадоўля.

 
Сельскі дом у Форарльбергу

Больш за палову насельніцтва жыве ў гарадах. Большасць занята ў прамысловасці. Сельскія паселішчы на раўнінах — многадворныя вёскі, з вулічнай або кучавай планіроўкай. У гарах пераважаюць хутары, а вёскі — невялікія, з кучавай планіроўкай. Тып дома ў Верхняй і Ніжняй Аўстрыі — сяреднянямецкі, у Ціролі — альпійскі. Апошні — каменны, радзей зрубная пабудова, двухпавярховы, жылыя і гаспадарчыя памяшканні — пад адным дахам. Часта робіцца ніз каменны, верх — драўляны. Сені, кухня, жылыя пакоі — звычайна ўнізе, гаспадарчыя — уверсе. Вакол сцен 2-га паверха — галерэя. У Форарльбергу — тып дома алеманскі, блізкі сяредненямецкаму, таксама ўсе памяшканні пад адным дахам. Матэрыял — дрэва. У Бургенландзе — дамы аднапавярховыя, пад саламяным дахам.

Традыцыйная кухня — розная, у горных жыхароў пераважае малочнае, у раўнінных — мучное і салодкае.

Разнастайныя касцюмы. Цірольцы носяць кароткія скураныя штаны, панчохі і туфлі, белую кашулю, камізэльку, куртку, капялюш з пяром, часам шырокі пояс, які замяняе кішэні. Жанчыны носяць кофту, сборчатую юбку, корсаж, фартух, наплечные хусткі. Сялянкі Форарльберга носяць вельмі кароткую кофту, якая закрывае плечы і верхнюю частку грудзей, спадніцу з высокім поясам і мноствам складак.

У XIX стагоддзі ў аўстрыйцаў дасягнулі вялікага росквіту розныя рамёствы і віды прыкладнога мастацтва: апрацоўка дрэва і металу, пляценне, ткацтва, кераміка, роспіс па шклу, вышыўка, пляценне карунак.

Народным танцам з'яўляюцца аўстрыйскія разнавіднасці вальса: венскі, цірольскі, штырыйскі. Вальс атрымаў шырокую папулярнасць і выкарыстоўваўся ў класічнай музыцы, асабліва ў Деліба, Гуно і Чайкоўскага.

Адукацыя і культура правіць

 
Венскі універсітэт

Адукацыя ў Аўстрыі да 3 гадоў, у яслях і дзяржаўных дзіцячых садках — бясплатная (з 2009). Ёсць і прыватныя дзіцячыя сады. Школьная адукацыя — бясплатная (уключаючы праезд і падручнікі) і абавязковае. Асноўная школа — 2 ступені, да 9 класа. Затым адукацыя становіцца прафесійная, гэта — сярэдняя прафшкола (3-4 гады). Напрыклад, у ёй ёсць політэхнічныя класы і г. д. Затым — павышаная прафшкола, вышэйшыя школы і універсітэты.

Найбуйнейшыя універсітэты — Венскі (засн. у 1367), Грацскі, Інсбрукскі, Зальцбурскі. Галоўная навуковая ўстанова — Аўстрыйская АН, засн. у 1847, як імперская АН. Найбуйнейшая бібліятэка — Нацыянальная бібліятэка ў Вене.

 
Галерэя «Альбертына», Вена

Найбуйнейшыя музеі: Сабранне Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Вене (засн. у 1822), Аўстрыйская галерэя і мастацка-гістарычны музей (засн. у 1891), галерэя «Альбертына» (графіка, засн. у 1776), гістарычны музей горада Вены (засн. у 1798).

Развіццё філасофіі ў Аўстрыі звязана з развіццём нямецкай філасофіі, але для Аўстрыі быў чужым дух адцягненых спекуляцыйных пабудоў, характэрных для немцаў. Тут пераважала тэндэнцыя да канкрэтных прадметных даследаванняў. Сусветна вядомыя аўстрыйскія філосафы Э. Мах, З. Фрэйд.

Старажытныя помнікі літаратуры належаць манаху Генрыху фон Мельку. У сярэднія вякі былі распаўсюджаныя агульнанямецкія эпічныя паданні («Песня пра Нібелунгаў»), квітнелі мецэнацтва, рыцарская культура, творчасць мінезінгераў. Найбуйнейшы прадстаўнік сярэдневяковай літаратуры — Вальтэр фон дэр Фогельвейдэ.

З XIV стагоддзя ў Аўстрыі адбіваецца італьянскі ўплыў, развіваецца культура Рэнесансу. У XV—XVI стагоддзях зараджаецца народная камедыя (таксама пад уплывам Італіі). У XVII стагоддзі з'яўляецца жанр школьнай драмы, у XVIII стагоддзі пануюць ідэі Асветніцтва і сентыменталізму.

 
Інтэр'ер у стылі бідэрмайер

У XIX стагоддзі змяняюцца рамантызм (пачатак стагоддзя), бідэрмаер (1815—1848), рэалізм і мадэрнізм (сярэдзіна і канец стагоддзя). Бідэрмаер — спецыфічны для Германіі і Аўстрыі стыль, сумесь рамантызму і класіцызму, праявіўся ён і ў выяўленчым мастацтве, адзенні, мэблі. У сярэдзіне XX стагоддзя асноўнымі ў літаратуры з'яўляюцца антыфашысцкія тэндэнцыі. Найбуйнейшыя пісьменнікі — М. фон Эбнер-Эшэнбах, Л. фон Захер-Мазох, Г. фон Гофмансталь, А. Шніцлер, Ф. Кафка, С. Цвейг.

У жывапісе ў самы ранні перыяд адбіўся ўплыў Візантыі. З мастакоў больш позняга часу вядомыя Ф. Вальдмюллер, які паказвае сельскі побыт і ландшафты, і М. фон Швінд.

Музыка Аўстрыі развівалася па шляху аб'яднання традыцый розных народаў — аўстрыйцаў, славян (у тым ліку і ўкраінцаў), венграў, цыганоў, румынаў, немцаў, італьянцаў і іншых. У сярэднія вякі вялікую ролю ў прыдворных капэлах гралі шпільманы. У XII стагоддзі квітнелі мінезінгеры. Пры манастырах і цэрквах рабіліся кайзершпілі, пастаноўкі пад адкрытым небам, Яны папярэднічалі оперы. У XVII стагоддзі з'яўляюцца італьянскія оперныя трупы. Адна з першых опер — «Арыядна, пакінутая Тезеем». Тады тут працавалі італьянцы — Ф. Банакосі, Ф. Кавалі, К. Мантэвердзі. У XVIII стагоддзі дамінуе музыка барока, яе прадстаўнікі — І. Г. Шмельцэр (Вена), Г. І. Ф. Бігер (Зальцбург). Вядучымі жанрамі становяцца опера-серыял, дывертысменты, серэнады. З'яўляецца аўстрыйская разнавіднасць оперы — зінгшпіль. Адкрываюцца хатнія тэатры і капэлы («Леопольдштадттеатер»). Галоўным цэнтрам стаў «Бургтэатэр» ў Вене. Найбуйнейшыя кампазітары — В. А. Моцарт, Й. Гайдн.

Паралельна развіваецца і балет (зарадзіўся ў XVI стагоддзі). У цяперашні час балеты ставяцца ў «Фольксопер» (Вена) і ў «Тэатэр ан дэр Він» (Вена). Трупы ёсць і ў іншых гарадах. 2 разы ў год у Вене праходзіць фестываль танца. Асноўная адукацыйная ўстанова — Балетная школа Венскай дзяржаўнай оперы.

Спорт правіць

Самы масавы спорт — футбол. Вельмі развіты гарналыжны (80 курортаў). Аўстрыйцы — неаднаразовыя пераможцы Белых Алімпіяд.

Знакамітыя аўстрыйцы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць