Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2013
Аўстрыя прымала ўдзел у Еўрабачанні 2013 у Мальмё, Швецыя. Аўстрыйская песня была абрана праз нацыянальны адбор "Österreich rockt den Song Contest", арганізаваны аўстрыйскай тэлекампаніяй Österreichischer Rundfunk (ORF). На конкурсе Аўстрыю прадстаўляла Наталля Келі з песняй "Shine", якая не змагла кваліфікавацца з першага паўфіналу конкурсу, заняўшы 14-е месца з 27 баламі.[1][2][3]
Österreich rockt den Song Contest правіць
2 кастрычніка 2012 года аўстрыйскі тэлеканал ORF аб'явіў аб новым фармаце адбору.[4] Пяць запісаў былі адабраны для нацыянальнага фіналу, які адбыўся ў Вене 15 лютага 2013 года. Зацікаўленыя выканаўцы павінны былі прадставіць свае запісы да першага тыдня лістапада.[4] Імёны пяці адабраных фіналістаў былі абвешчаны 11 снежня 2012 года.[5] Аўстрыйскія кандыдаты і песні былі прадстаўлены 14 студзеня.[6]
Рашэнне аб пераможцы прымалася па сістэме 50/50 ад тэлегаласавання і прысуду міжнароднага журы з прадстаўнікоў Швецыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірландыі і Сербіі.
Члены журы:[7]
- Марыя Шэрыфавіч (Сербія — пераможца конкурсу песні Еўрабачанне 2007)
- Шэй Бірн (Ірландыя — радыё-вядучы)
- Герд Гебхарт (Германія — музычны прадзюсар)
- Люк Фішэр (Вялікабрытанія — галоўны рэдактар escXtra.com)
- Антон Зэтэрхольм (Швецыя — музычны акцёр)
Шоў складалася з двух частак: у першай частцы кожны кандыдат выканаў пераможную песню з былых конкурсаў Еўрабачанне, а ў другой частцы былі выкананы песні для прадстаўлення Аўстрыі на конкурсе. У першай частцы, Yela выканала "Love Shine a Light" (1997), Falco Luneau выканаў "What's Another Year" (1980), The Bandaloop прадставілі "Waterloo" (1974), Наталля Келі выканала "Ne partez pas sans moi" (1988), і Elija выканала "Euphoria" (2012).[7] Калі галасы журы (50 %) і тэлегледачоў (50 %) былі аб'яднаны, Наталля Келі стала пераможцай з песняй «Shine».[1]
Нумар | Выканаўца | Песня | Кампазітары | Журы | Тэлегледачы | Усяго | Месца |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Falco Luneau | "Rise Above the Night" | Falco Luneau, Tony Cornelissen | 24 | 25 | 49 | 3 |
2 | Yela | "Feels Like Home" | Daniela Bauer, Lukas Hillebrand, Alexander Pohn | 34 | 16 | 50 | 2 |
3 | Elija | "Give Me a Sign" | Elija | 6 | 10 | 16 | 4 |
4 | Наталля Келі | "Shine" | Андрэас Грос, Нікола Парыла, Наталля Келі, Аляксандр Кахр | 32 | 38 | 70 | 1 |
5 | The Bandaloop | "Back to Fantasy" | Barca Baxant, Justin Case | 4 | 11 | 15 | 5 |
На Еўрабачанні правіць
Аўстрыя атрымала месца ў першым паўфінале 14 мая 2013 года.[8] У першым паўфінале прадзюсары шоў вырашылі, што Аўстрыя адкрые паўфінал і выступіць першай, перад Эстоніяй.[9] На сцэне ў Келі было пяць бэк-вакалістаў: Карын Бауэр, Рэгіна Малінгер, Біргіт Кубіца, Харальд Баўмгартнер і Моніка Бальвайн.[10]
Аўстрыя не прайшла кваліфікацыю ў першым паўфінале конкурсу, заняўшы 14-е месца з 27 баламі.[2][3]
Галасы, атрыманыя Аўстрыяй правіць
12 балаў | 10 балаў | 8 балаў | 7 балаў | 6 балаў |
---|---|---|---|---|
5 балаў | 4 бала | 3 бала | 2 бала | 1 бал |
Галасы ад Аўстрыі правіць
Першы паўфінал[3] правіць
|
Фінал[11] правіць
|
Зноскі
- ↑ а б Brey, Marco. Natália Kelly to represent Austria in Malmö! . Eurovision.tv (15 лютага 2013).
- ↑ а б Leon, Jakov. We have our first ten finalists! . Eurovision.tv (14 мая 2013). Праверана 14 May 2013.
- ↑ а б в г Eurovision Song Contest 2013 Semi-Final (1) . Eurovision.tv (18 мая 2013). Праверана 18 May 2013.
- ↑ а б "5 ACTS TO COMPETE IN AUSTRIAN FINAL!". ESCToday.com. 2 October 2012.
- ↑ "ORF reveals the 5 candidates". ESCToday.com. 11 December 2012.
- ↑ "Bunter Kandidatenmix". news.at. 14 January 2013. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2013. Праверана 22 мая 2014.
- ↑ а б Jiandani, Sanjay. Tonight: Austrian national final - Österreich Rockt den Song Contest . ESCToday.com (15 лютага 2013).
- ↑ Siim, Jarmo. Draw results: Who's in which Semi-Final? . Eurovision.tv (17 студзеня 2013).
- ↑ Siim, Jarmo. Eurovision 2013: Semi-Final running order revealed . Eurovision.tv (28 сакавіка 2013).
- ↑ Kelly, Natália. MALMÖ 2013 | Facebook . Facebook (7 мая 2013). Праверана 7 May 2013.
- ↑ Eurovision Song Contest 2013 Grand Final . Eurovision.tv (18 мая 2013). Праверана 18 May 2013.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2013