Аўся́нка, вярхоўка (Leucaspius delineatus) — від рыб сямейства карпавых, адзіны прадстаўнік рода Leucaspius. Адна з самых дробных рыб у беларускай іхтыяфаўне, народная назва маляўка.

Аўсянка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leucaspius delineatus Heckel, 1843

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163738
NCBI  58323
EOL  208728

Апісанне правіць

Дасягае даўжыні 8—9 см, часцей 6 см, маса да 5 г. Цела умерана доўгае, сціснутае з бакоў, укрытае буйнай луской, якая лёгка ападае. Бакавая лінія няпоўная. Галава цёмная. Спіна зеленавата-жоўтая, бакі серабрыстыя, бліскучыя, плаўнікі бясколерныя.

Распаўсюджанне правіць

Шматлікі від, чародная рыба, жыве ў паверхневых слаях вады. Пашырана ў рэках Еўропы: басейны Рэйна, Дуная, Дняпра, Прыпяці, Волгі, Заходняй Дзвіны, Нёмана і іншых. Ёсць у некаторых азёрах басейнаў Анегі і Паўночнай Дзвіны, у рэках Паўночнага Каўказа.

Асаблівасці біялогіі правіць

Трымаецца чародкамі. Днём плавае ля паверхні, сілкуючыся паветранымі насякомымі, ноччу апускаецца на глыбіню і сілкуецца зоапланктонам. Таксама корміцца ікрой рыб.

Жыве да 5 гадоў. Палавая спеласць надыходзіць на другім годзе жыцця. Плоднасць да 4 тыс. ікрынак. Нераст парцыённы, пачынаецца ў 2-й палове мая — чэрвені. Ікру адкладвае на лісце ўрэчніку, стрэлкалісту, гарлачыку.

З-за сваіх малых памераў аўсянка прамысловай каштоўнасці не ўяўляе, пры гэтым з’яўляецца кармавой базай для многіх драпежных відаў рыб. У рыбалоўстве выкарыстоўваецца як прынада.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць