Аўтаномная вобласць немцаў Паволжа

Аўтаномная вобласць немцаў Паволжа, Рабочая камуна немцаў Паволжа (руск.: Автономная область немцев Поволжья, ням.: der Arbeitskommune des Gebietes der Wolgadeutschen) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Саратаўскай губерні РСФСР, якая існавала з 19 кастрычніка 1918 года па 19 снежня 1923 года.

Аўтаномная вобласць немцаў Паволжа
руск.: Автономная область немцев Поволжья,
ням.: Arbeitskommune des Gebietes der Wolgadeutschen
Краіна СССР
Статус Аўтаномная вобласць
Уваходзіла ў РСФСР, Саратаўская губерня
Уключала 13 раёнаў, з 22 чэрвеня 1922 года — 14 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Саратаў
Інш. буйныя гарады Марксштат, Пакроўск, Бальцар
Дата ўтварэння 19 кастрычніка 1918 года
Дата скасавання 19 снежня 1923
Афіцыйныя мовы нямецкая, руская
Насельніцтва
  • 452 629 чал. (1920)
Плошча
  • 26,763 км²
Аўтаномная вобласць немцаў Паволжа, карце
Часавы пояс +2
Нямецкая Паволжская камуна, 1922 год

Гісторыя правіць

19 кастрычніка 1918 года згодна з дэкрэтам Савета народных камісараў РСФСР была ўтворана першая ў РСФСР аўтаномная вобласць — аўтаномная вобласць немцаў Паволжа (выкарыстоўвалася таксама назва Рабочая камуна немцаў Паволжа) у складзе Саратаўскай губерні РСФСР з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Саратаў. Саратаў з'яўляўся адміністрацыйным цэнтрам з 20 кастрычніка 1918 года па май 1919. Затым адміністрацыйным цэнтрам стаў горад Марксштат, які да 4 чэрвеня 1919 года зваўся Екацерыненштат. 24 ліпеня 1922 года адміністрацыйны цэнтр вобласці быў перанесены ў далучаны да аўтаноміі 22 чэрвеня горад Пакроўск, які ў 1931 годзе будзе пераназваны ў горад Энгельс.

19 снежня 1923 года Аўтаномная вобласць немцаў Паволжа ператворана ў Аўтаномную ССР немцаў Паволжа.

Адміністрацыйнае дзяленне правіць

(да 1918 гады тэрыторыі Екацерыненштацкага і Ровенскага паветаў уваходзілі ў склад Наваўзенскага павета Самарскай губерні).

Кіраўнікі вышэйшых органаў улады правіць

Старшыня Паволжскага камісарыята па нямецкіх справах

Старшыня ВРК Аўтаномнай вобласці немцаў Паволжа

Старшыні Выканаўчага камітэта рады Аўтаномнай вобласці немцаў Паволжа

Гл. таксама правіць

Зноскі