Аўтар — фізічная асоба, творчай працай якога створаны твор.

Пісьменнік — карыкатура на В. Гюго

Аўтар (лац.: auctor) — творца ўсялякага літаратурнага, музыкальнага ці любога мастацкага твора і наогул ўсялякага твора розуму, увасобленага мастацтвам. Апроч гэтага, пад аўтарам разумеюць стваральніка чыста навуковых прац.

Гісторыя правіць

Аўтарскае права звалася калісьці не зусім дакладна разумовай уласнасцю (proprieté d’intelligence), у Германіі імператарскім законам 11 чэрвеня 1870 г. гэтай уласнасці была прысвоена назва Urheberrecht.

У XX стагоддзі стала агульнапрызнаным паняцце інтэлектуальнай уласнасці.

Аўтарскі стыль правіць

Кожны аўтар валодае сваім непаўторным аўтарскім стылем. Напрыклад, пры выданні класічных літаратурных твораў часта захоўваюць аўтарскія неалагізмы і нават відавочныя граматычныя і арфаграфічныя памылкі аўтара для максімальна поўнай перадачы аўтарскага стылю. Часам пасля яны нават становяцца новай літаратурнай нормай.

Літаратура правіць

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць