Аўтатрактарны факультэт БНТУ

адзін з факультэтаў БНТУ

Аўтатрактарны факультэт БНТУ (АТФ БНТУ) — самы буйны з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, заснаваны ў 1951 годзе. Размяшчаецца ў 8 корпусе БНТУ па адрасе вуліца Якуба Коласа, 12.

Аўтатрактарны факультэт БНТУ
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Будынак факультэта
Будынак факультэта
Заснаваны 1951
Дэкан Дзяніс Васільевіч Капскі
Месцазнаходжанне
Адрас Мінск, вуліца Якуба Коласа, 12
bntu.by/atf.html

Навучанне правіць

Падрыхтоўка студэнтаў вядзецца па спецыяльнасцях[1]:

Кафедра «Аўтамабілі»

  • Аўтамабілебудаванне
    • Механіка
    • Электроніка

Кафедра «Рухавікі ўнутранага згарання»

  • Рухавікі ўнутранага згарання

Кафедра «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў»

  • Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў
  • Аўтасэрвіс

Кафедра «Трактары»

  • Трактарабудаванне
  • Шматмэтавыя гусенічныя і колавыя машыны
  • Дызайн гусенічных і колавых машын
  • Гарадскі электрычны транспарт

Кафедра «Транспартныя сістэмы і тэхналогіі»

  • Арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным і гарадскім транспарце
  • Арганізацыя дарожнага руху
  • Эксплуатацыя інтэлектуальных транспартных сістэм на аўтамабільным і гарадскім транспарце
  • Ацэнкавая дзейнасць на аўтамабільным транспарце

Кафедра «Гідрапнеўмааўтаматыка і гідрапнеўмапрывад»

  • Гідрапнеўмасістэмы мабільных і тэхналагічных машын

Кафедра «Эканоміка і лагістыка»

  • Эканоміка і арганізацыя вытворчасці
  • Транспартная лагістыка

Дэканы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць