Анатоль Рыгоравіч Горб
Анатоль Рыгоравіч Горб (4 сакавіка 1947, Новасібірск) — беларускі архітэктар.
Анатоль Рыгоравіч Горб | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1970 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Белдзяржпраекце старшым архітэктарам, з 1975 года — кіраўніком групы і брыгады архітэктараў у Белкамунпраекце, з 1977 года — кіраўнік брыгады, галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): забудова набярэжнай К. Лібкнехта ў Мазыры (1973), генплан навуковага цэнтра ў Мінску (1975), комплекс скурна-венералагічнага і супрацьтуберкулёзнага дыспансера ў Брэсце (1983, 1985), серыя жылых дамоў і блок-секцый для малых і гістарычных гарадоў Беларусі (1984, з Л. В. Маскалевічам), санаторый у курорце «Рагачоў» (1987, з С. С. Івановым).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1985), дыпломам II ступені на Усесаюзным аглядзе-конкурсе дыпломных праектаў архітэктурнай спецыяльнасці (1970), 1-я прэмія (медаль і дыплом) за лепшы праект года СА СССР (1984), 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за забудову комплексу ўніверсітэта ва Ульянаўску (1986, у аўтарскім калектыве).
Зноскі
Літаратура
правіць- Горб Анатолий Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)