Аляксандр Генадзевіч Суслаў

(Пасля перасылкі з А. Суслаў)

Аляксандр Генадзевіч Суслаў (6 сакавіка 1950, Арэнбург) — беларускі архітэктар.

Аляксандр Генадзевіч Суслаў
Дата нараджэння 6 сакавіка 1950(1950-03-06) (74 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, старшым архітэктарам у ІБіА Дзяржбуда БССР, кіраўніком групы архітэктараў у Белдзіпрагандлі, з 1987 года — кіраўнік групы архітэктараў у Мінсксельбудпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

 
Рэспубліканскі шахматна-шашачны клуб

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): 9-павярховы жылы дом па вул. Ангарскай (1976), 9-, 12-павярховыя жылыя дамы з убудаванымі прадпрыемствамі гандлёвага і бытавога абслугоўвання па вул. Маякоўскага (1980), Рэспубліканскі шахматна-шашачны клуб (1985) у Мінску, эксперыментальныя складскія памяшканні з аблегчаных канструкцый у Брэсцкай і Гомельскай вобласці (1976—1977, пад кіраўніцтвам Э. М. Кірыенкі).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны дыпломам Міжнароднага конкурсу ў Варне (1972) за конкурсны студэнцкі праект «Прастору калектыўнага вольнага часу».

Зноскі

Літаратура правіць