Багаслоўскія могілкі

Багаслоўскія могілкі (руск.: Богосло́вское кла́дбище) — могілкі ў Калінінскім раёне Санкт-Пецярбурга, размешчаны паміж Лабараторным праспектам і праспектам Мечнікава і чыгуначнай лініяй на ўчастку Кушалеўка — Піскароўка.

Багаслоўскія могілкі?
59°59′26″ пн. ш. 30°23′41″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Гісторыя
Дата заснаванняXVIII стагоддзе
Першая згадкаXVIII стагоддзе
Плошча
  • 0,4 км²
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Назва паходзіць ад размешчанай на тэрыторыі могілак царквы Іаана Багаслова. Першапачаткова тут хавалі памерлых у ваенна-сухапутным шпіталі.

Першапачаткова (з першай паловы XVIII да сярэдзіны XIX стагоддзя) могілкі размяшчаліся прыкладна за 2,5 км на поўдзень ад сучасных (у раёне так званага Кулікова поля, у месцы скрыжавання сучасных Арсенальнай і Мінеральнай вуліц). У 1788 годзе былі закрытыя.

Новыя могілкі былі заснаваны ў 1841 годзе. У 1844 годзе Сінод зацвердзіў праект мураванай царквы, але грошай на яе будаўніцтва не знайшлося, і ў 1853—1854 гадах была пабудавана толькі невялікая двухпавярховая капліца. У 1915—1916 гадах на могілках па праекце архітэктара В. Н. Баброва была пабудавана новая драўляная трохпрыдзельная царква Іаана Багаслова, якая ў 1938 годзе была разрабавана і знесена разам з часткай могілак, бо размяшчалася «ў закрытай зоне ваеннай арганізацыі». У кастрычніку 2000 года была ўрачыста асвечана зноў адбудаваная драўляная царква ў імя Святога Апостала і Евангеліста Яна.

У гады Вялікай Айчыннай вайны могілкі сталі адным з месцаў масавага пахавання жыхароў блакаднага Ленінграда.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1