Багдан-Ігар Васілевіч Антоніч

Багдан-Ігар Васілевіч Антоніч, ва ўкраінскім маўленні Антоныч (укр.: Богда́н-І́гор Васи́льович Анто́нич, польск.: Bohdan Ihor Antonycz, 5 кастрычніка 1909, Навіца, Аўстра-Венгрыя цяпер Малапольскае ваяводства, Польшча — 6 ліпеня 1937, Львоў) — украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца.

Багдан-Ігар Васілевіч Антоніч
укр.: Богдан-Ігор Антонич
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1909(1909-10-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1937(1937-07-06)[1][2][…] (27 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Q20066170?
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, перакладчык, літаратуразнавец
Гады творчасці 1931-1937
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся Багдан-Ігар Антоніч 5 кастрычніка 1909 года ў сяле Новіца Гарліцкага павета на Лэмкаўшчыне (цяпер Польшча) у сям’і святара Васіля. Перад нараджэннем адзінага сына сям’я змяніла прозвішча Кіт на Антоніч.

Пачатковую адукацыю Ігар атрымаў дома, па наглядам прыватнай настаўніцы. Яшчэ дзіцем ён пачаў пісаць вершы. Працягваў пісаць і ў сярэдняй школе, але паколькі навучанне ў школе вялося па-польску і ў асноўным польскім было яго атачэнне, то і юнацкія яго творы былі напісаныя на польскай мове.

На працягу 19201928 гадоў навучаўся ў каралеўскай гімназіі гуманітарнага тыпу імя Каралевы Сафіі ў Сянку, дзе прачытаў у польскім перакладзе ўсіх нобелеўскіх лаўрэатаў.

У 1928 годзе Антоніч паступае ў Львоўскі ўніверсітэт імя Яна Казіміра, дзе вывучае польскую філалогію на філасофскім факультэце.

Першыя свае ўкраінскія вершы Антоніч напісаў у коле львоўскага студэнцтва.

У Львове паэт пачаў актыўна ўлівацца ў грамадска-палітычнае жыццё сталіцы Заходняй Украіны, стаў сябрам гуртка студэнтаў-украіністаў пры Навуковай секцыі Таварыства прыхільнікаў асветы, пачаў заўзята вывучаць нюансы ўкраінскай мовы, цікавячыся не толькі слоўнікамі і падручнікамі, але і творамі паэтаў Савецкай Украіны.

Першы свой верш Антоніч надрукаваў у 1931 годзе ў часопісе «Вогні». Пасля гэтага яго творы з’яўляліся ў шматлікіх перыядычных выданнях. У тым жа 1931 годзе выходзіць першы зборнік паэта «Вітанне жыцця» («Привітання життя»), які і прыцягнуў увагу львоўскай літаратурнай грамадскасці да Антоніча.

Адначасова паэт працаваў над кнігай рэлігійнай паэзіі «Вялікая гармонія» («Велика гармонія»).

У гэты ж час, нягледзячы на актыўную паэтычную дзейнасць, а таксама цяжкі працэс засваення літаратурнай мовы, паэт усё ж знаходзіць час на працу і ў іншых жанрах літаратуры і публіцыстыкі. Ён выступаў з дакладамі пра ўкраінскую і замежную літаратуру, займаўся перакладамі, пісаў рэцэнзіі на старонках прэсы пад псеўданімам Заіл, спрачаўся пра палітычныя і грамадскія справы, друкаваў сатырычныя фельетоны і пародыі, у часопісе «Дажбог» вёў літаратурную хроніку.

Заканчэнне ўніверсітэта ў Антоніча супала з выхадам яго другога зборніка паэзіі «Тры пярсцёнкі» («Три перстені»). Гэтая кніга вывела Антоніча ў першыя шэрагі заходнеўкраінскіх пісьменнікаў. У ёй былі ўжо ўсе мастацкія рысы, філасофскія разгалінаванні, бліскучыя моўныя знаходкі яго паэзіі. Некаторыя крытыкі лічылі «Тры пярсцёнкі» найлепшым зборнікам паэзіі Антоніча, а нехта нават трактаваў паэта як аўтара адной кнігі.

Пасля заканчэння універсітэта ў 1933 годзе Антоніч заняўся літаратурнай дзейнасцю, з якой і жыў.

За перыяд з 1934 па 1937 гады Антоніч напісаў яшчэ тры кнігі, але толькі адна з іх, «Кніга Льва» («Книга Лева»), выйшла пры яго жыцці — у 1936 годзе. Дзве іншыя — «Зялёнае евангелле» («Зелена євангелія») і «Ратацыі» («Ротації») — пасмяротныя выданні, датаваныя 1938 годам.

Памёр 6 ліпеня 1937 года на дваццаць восьмым годзе жыцця. Запаленне сляпой кішкі прывяло да вельмі цяжкага запалення лёгкіх, якое дактары перамаглі. Але ліхаманкі і доўгага напружання не вытрымала слабое сэрца. Пахаваны ў Львове на Яніўскіх могілках.


Творчасць правіць

 
Помнік на магіле Багдана-Ігара Антоніча. Скульптар Т. Брыж

Лірыка Антоніча (зборнікі «Вітанне жыцця», 1931; «Тры пярсцёнкі», 1934; «Кніга Льва», 1936; «Зялёнае Евангелле» і «Ратацыі», 1938) адметная філасафічнасцю, своеасаблівым касмічна-планетарным светаўспрыманнем, манументальнай вобразнасцю, арыгінальнай метрыкай і метафарычнасцю.

Узаемаадносіны чалавека і прыроды, сутнасць жыцця — лейтматыў яго паэзіі.

Аўтар лібрэта оперы «Добруш», незакончанага рамана «На тым беразе», артыкулаў па эстэтыцы.

Творы правіць

Паэтычныя творы правіць

  • Прывітанне жыцця: кніга вершаў. Львоў, 1931;
  • Вялікая гармонія (зборнік друкаваў у 1932-33 гг. у перыёдыцы; цалкам надрукаваны у 1967  г.)
  • Тры пярсцёнка: паэмы і лірыка. Львоў, 1934;
  • Кніга Льва. Львоў, 1936;
  • Зялёная Евангелля. Пасмяротнае выданне. Львоў, 1938 г.;
  • Ратацыі. Пасмяротнае выданне. Львоў, 1938 г.;
  • Шэраг вершаў па-за зборнікамі;
  • Лібрэта да оперы «Доўбуш» (у двух рэдакцыях)
  • Паэтычныя пераклады (Ашыль Мільен, Уладзіслаў Бэлза, Яраслаў Врхліцкі, Густаў Фальке, Райнер Марыя Рыльке).

Празаічныя творы правіць

  • На другім беразе (няскончаны раман);
  • Палітык (сатырычны гратэск)
  • Тры мандаліны (навела)
  • Асобныя творы ў фрагментах.

Літаратурна-крытычныя артыкулы правіць

  • Нацыянальнае мастацтва
  • Між зместам і формай
  • Палажэнне паэта
  • Як разумець паэзію
  • Сто чырвонцаў вар’яцтва

Беларускія пераклады правіць

На беларускую мову вершы пераклалі Мікола Аляхновіч[3], Алена Пятровіч[4][5], Кацярына Маціеўская, Марыя Мартысевіч[6], Таццяна Кабржыцкая[7], Эдуард Акулін, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Сяргей Панізнік, Вячаслаў Рагойша[8], Вера Бурлак, Георгій Ліхтаровіч[9].

  • Зялёнае Евангелле: паэзія: пераклад з украінскай мовы / Багдан-Ігар Антоныч. — Львів : Каменяр, 2011. — 174 с. — (Бібліятэка славянскіх літаратур).
  • Вершы / Багдан Ігар Антоныч. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2022. — 98 с. — (Серыя «Паэты планеты»).
  • Кніга Льва. Выбранае. / Багдан Ігар Антоныч. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2024. — 104 с.

Зноскі

  1. а б Bohdan-Ihor Antonytsch // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б http://www.encyclopediaofukraine.com/pages/A/N/AntonychBohdanIhor.htm Праверана 3 кастрычніка 2021.
  3. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  4. І неба падае на хаты…
  5. Элегія пра персцень песні
  6. Аўтабіяграфія
  7. Кніга Льва. Выбранае. / Багдан Ігар Антоныч. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2024. — 104 с.
  8. Наталля Якавенка. NOSCE TE IPSUM (спазнай самога сябе)(недаступная спасылка). Саюз беларускіх пісьменнікаў (10 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2022. Праверана 16 лістапада 2022.
  9. Вершы / Багдан Ігар Антоныч. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2022. — 98 с. — (Серыя «Паэты планеты»).

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл

Спасылкі правіць