Ба́дэн (ням.: Baden) — рэгіён на паўднёвым захадзе Германіі, састаўная частка зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Цэнтрам Бадэна з’яўляецца горад Карлсруэ.

Карта Бадэна
Бадэн, 1806—1945

Гісторыя правіць

Бадэн быў дзяржавай Свяшчэннай Рымскай імперыі Германскай нацыі. Ён утварыўся на месцы Брайсгау — сярэдневяковага графства ў Швабіі. З 1112 года кіраўнікі Бадэна з дынастыі Цэрынгенаў сталі звацца маркграфамі.

Прыблізна праз сотню гадоў Бадэн быў падзелены на дзве часткі. Адна частка, званая Бадэн-Бадэн, стала каталіцкай, а іншая — Бадэн-Дурлах — пратэстанцкай.

У 1771 годзе пасля згасання старэйшай лініі Бадэн-Бадэна адбылося аб’яднанне зямель пад кантролем Бадэн-Дурлахскага маркграфа Карла Фрыдрыха.

У 1803 годзе кіраўнік Бадэна стаў адным з нямногіх курфюрстаў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Аднак гэта выбітнае права доўжылася толькі на працягу трох гадоў, да падзення імперыі ў жніўні 1806 года, праз восем месяцаў пасля разгромнай бітвы пад Аўстэрліцам.

У тым жа годзе курфюрства ператварылася ў вялікае герцагства і ўзбагацілася дадатковай тэрыторыяй. Бадэн стаў незалежнай дзяржавай з адной з самых ліберальных у той час канстытуцый і адным з ачагоў рэвалюцыі 18481849 гадоў, задушанай Прусіяй.

З 1871 года Бадэн увайшоў у склад Германскай імперыі.

Пасля 1945 года да заснавання Федэратыўнай Рэспублікі Германія паўночны Бадэн уваходзіў у амерыканскую акупацыйную зону, паўднёвы — у французскую. У 1952 годзе пасля рэферэндума адбылося аб’яднанне з Вюртэмбергам.

Буйныя гарады правіць

Гл. таксама правіць