Базіліка Святых Пятра і Паўла (Лесьна Падляска)

Базі́ліка Святы́х Пятра́ і Па́ўла (польск.: Bazylika św. Piotra i św. Pawła w Leśnej Podlaskiej) — гістарычны касцёл у барочным кляштары паўлінаў у Лясной Падляскай (Люблінскае ваяводства) [1], санктуарый Маці Божай Ляснянскай. З 1984 года носіць тытул малой базілікі[2].

Малая базіліка
Малая Базіліка Святых Пятра і Паўла
Bazylika św. Piotra i św. Pawła w Leśnej Podlaskiej
Фасад базілікі з брамай
Фасад базілікі з брамай
52°07′45″ пн. ш. 23°01′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Вёска
Канфесія каталіцтва
Епархія Сядлецкая дыяцэзія[d]
Благачынне Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі с Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Лесьнай Падляскай[d]
Тып будынка базіліка
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Wincenty Rachetti[d]
Дата заснавання 17 стагоддзе
Статус малая базіліка
Сайт lesnapodlaska.paulini.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гэта адзін з найважнейшых цэнтраў марыйнага культу на Падляшшы, які называецца «Падляска Чэнстахова»[1].

Гісторыя правіць

У 1686 годзе ў Лясной Падляскай быў пабудаваны драўляны касцёл. Заснавальнікам быў тагачасны ўладальнік вёскі Павел Міхалоўскі. У алтары касцёлу была змешчана каменная выява Маці Божай з Дзіцяткам, якую ў 1700 г. біскуп Францішак Пражмоўскі прызнаў цудадзейнай[1].

У 1718 годзе пачалося будаўніцтва мураванага храма. У 1722 годзе было вырашана павялічыць касцёл, што будаваўся, з-за вялікай колькасці пілігрымаў, якія прыязджалі ў Лясную Падляску. Таксама было прызнана, што парафія не зможа фінансава даць рады запланаваным выдаткам. Таму ў 1727 годзе былі прыцягнуты манахі-паўліны, якія неўзабаве пачалі будаваць кляштар, а потым і новы вялікі касцёл.

Існуючы касцёл быў пабудаваны ў 1731—1752 гадах у стылі барока[1]. Праект выкананы варшаўскім архітэктарам Вінцэнтам Рачэці.

У Расійскай Імперыі кляштар быў скасаваны ў 1864 годзе. Касцёл у Лясной Падляскай стаў парафіяльным, а ў 1875 годзе — праваслаўным храмам. У пачатку 1880-х гадоў інтэр’ер царквы быў перабудаваны, а дах увянчаны пяццю купаламі. У 1885—1915 гадах пры былой царкве дзейнічаў праваслаўны жаночы манастыр.

Падчас Першай сусветнай вайны касцёл быў разбураны. Манахі-паўліны вярнуліся ў кляштар у 1919 годзе. Рамонт, які пачаўся неўзабаве, часткова вярнуў храму яго першапачатковы выгляд. У 1923—1925 гадах з касцёла былі знесены купалы, а ў 1927 годзе перабудаваны фасад (паводле праекта архітэктара Адольфа Шышко). У 1927 годзе ў храм вярнуўся цудатворны вобраз Маці Божай, што быў перавезены ў Ломжу ў сярэдзіне XIX ст[1].

Галерэя правіць

Зноскі

Спасылкі правіць