Бакары Санья (фр.: Bacary Sagna; нар. 14 лютага 1983, Санс, Бургундыя, Францыя) — французскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2007—2016).

Футбол
Бакары Санья
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 1983(1983-02-14)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства  Францыя
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
2002—2004 Францыя Асер
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Францыя Асер 89 (0)
2007—2014 Англія Арсенал (Лондан) 213 (4)
2014—2017 Англія Манчэстэр Сіці 54 (0)
2018 Італія Беневента 13 (1)
2018—2019 Канада Манрэаль Імпэкт 35 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2006 Францыя Францыя (да 21) 12 (1)
2007—2016 Францыя Францыя 65 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 мая 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Асер» правіць

Бакары Санья згуляў за «Асер» 87 матчаў у чэмпіянаце Францыі і быў уключаны ў склад, які выйграў Кубак Францыі ў 2005 годзе. Таксама ён гуляў у Кубку УЕФА ў кожным з трох сезонаў, калі ён быў футбалістам асноўнага складу. Бакары згуляў 17 матчаў у гэтым турніры. Таксама ён быў уключаны ў сімвалічную зборную чэмпіянату Францыі як правы абаронца.

«Арсенал» правіць

12 ліпеня 2007 года Бакары Санья перайшоў з «Асера» ў лонданскі «Арсенал». Яму далі футболку пад нумарам 3, якую да яго насіў Эшлі Коўл, які цяпер гуляе за лонданскі «Чэлсі». 19 ліпеня ён дэбютаваў за новы клуб у таварыскім матчы супраць турэцкага клуба «Генчлербірлігі», якую «Арсенал» упэўнена выйграў 3:0. У Прэм’ер-лізе Санья зайграў з 1-га тура ў матчы супраць «Фулхэма» («Арсенал» перамог 2:1). Санья ў большасці выпадкаў гуляў правага абаронцу, хоць ён таксама мог згуляць і ў цэнтры, і на левым флангу, і нават у паўабароне. Са сваім прыходам, ён зрушыў свайго новага аднаклубніка Эмануэля Эбуэ на ролю правага паўабаронцы.

3 лютага 2008 года Бакары Санья стаў аўтарам галявой перадачы на Эмануэля Адэбаёра ў гульні супраць «Манчэстэр Сіці», калі «Арсенал» выйграў 3:1.

23 сакавіка 2008 года Бакары забіў свой першы гол у складзе «кананіраў». Пасля падачы вуглавога ён відушча прабіў галавой у браму лонданскага «Чэлсі». Аднак гэты гол не выратаваў «Арсенал» ад паражэння з лікам 1:2.

«Манчэстэр Сіці» правіць

12 чэрвеня 2014 года было абвешчана аб пераходзе Санья ў «Манчэстэр Сіці». У маі 2017 года манчэстэрскі клуб абвясціў, што не будзе падаўжаць кантракт ў абаронцам, які заканчваўся ўлетку[3].

«Беневента» правіць

У першай палове сезона 2017/18 заставаўся без каманды, а ў лютым 2018 года стаў іграком італьянскага клуба «Беневента»[4]. Па выніках сезона 2017/18 «Беневента» страціў месца ў Серыі A, і Санья пакінуў каманду.

«Манрэаль Імпэкт» правіць

У жніўні 2018 года перайшоў у клуб амерыканскай МЛС «Манрэаль Імпэкт»[5]. У студзені 2020 года абвясціў аб сваім зыходзе з каманды.

Заўвагі правіць