Бактрыты (†Bactritida) — атрад вымерлых малюскаў класа Галаваногія (Cephalopoda).

Бактрыты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bactritida Shimanskiy, 1951


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  31832966
FW  82323

Існавалі ў ардовіку — трыясе. Каля 20 родаў. Рэшткі выяўлены ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы.

Мелі прамую, радзей сагнутую вонкавую ракавіну дыяметрам да 3 см, у якой знаходзілася мяккае цела. Жылі ў морах, вялі рухомы спосаб жыцця.

Цікавыя для вывучэння эвалюцыі галаваногіх малюскаў як продкаў аманітаў і белемнітаў.