Балтыйскі вакзал (Санкт-Пецярбург)

Балтыйскі вакзал — адзін з 5-ці дзеючых чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбурга, абслугоўвае толькі прыгарадныя цягнікі і па аб'ёме прыгарадных перавозак уваходзіць у лік найбуйнейшых у Расіі. Размешчаны на набярэжнай Абводнага канала, 120.

Выгляд вакзала

Пабудаваны для чыгункі ад Пецярбурга да Пецяргофа (сама чыгунка пабудавана ў 1853 годзе). З 1853 па 1872 год вакзал называўся «Пецяргофскі». Сучасны будынак вакзалу пабудаваны ў 18551858 гадах архітэктарам А. І. Кракаў. Па баках будынка размяшчаліся двухпавярховыя флігелі, левы прызначаўся для імператарскай сям'і. Пероны маюць шкляное перакрыцце, у вітражы фасада ўсталяваны дзеючы дагэтуль гадзіннік «Павел Бурэ». Рух цягнікоў з вакзалу пачаўся 21 ліпеня 1857 года. Сучасную назву вакзал атрымаў у 1872 годзе пасля адкрыцця чыгуначных зносін з Рэвелем (цяпер Талін).

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1