Балышова
Балышова[1] (руск.: Болышево) — вёска ў Холм-Жыркоўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Лехмінскага сельскага паселішча.
Вёска
Балышова
|
Гісторыя
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Балышова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Балышова не вярнулі БССР[2].
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў кастрычніку 1941 года, вызвалена ў сакавіку 1943 года[3].
У 2004—2019 гадах у складзе Балышаўскага сельскага паселішча.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Трусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
- ↑ Освобождение Смоленщины./Энциклопедия Смоленской области Архівавана 27 жніўня 2016.