Бальдур фон Шырах

Бальдур Бенедзікт фон Шырах (9 мая 1907 — 8 жніўня 1974) — кіраўнік моладзевай арганізацыі гітлерюгенду ў Трэйцім рэйху, гаўляйтар і рэйхсляйтар Вены, абвінавачаны і асуджаны ў здзяйсненні злачынстваў супраць чалавецтва.

Бальдур Бенедыкт фон Шырах
ням.: Baldur Benedikt von Schirach
фон Шырах на Нюрнбергскім працэсе
фон Шырах на Нюрнбергскім працэсе
Сцяг Рэйхсюгендфюрар
1933 — 1940
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Артур Аксман
Сцяг Рэйхсляйтар
1933 — 1940
Сцяг Гаўляйтар Вены
1940 — 1945
Папярэднік Іозеф Бюркель
Пераемнік пасада скасавана
Нараджэнне 9 мая 1907(1907-05-09)[1][2][…]
Смерць 8 жніўня 1974(1974-08-08)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца пахавання
Род Шырахі[d]
Імя пры нараджэнні ням.: Baldur Benedikt von Schirach
Бацька Карл фон Шырах[d]
Маці Эма Мідлтан Шырах
Жонка Генрыэта фон Шырах[d]
Дзеці чацвёра
Партыя НСДАП
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, сцэнарыст, аўтабіёграф, пісьменнік
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Трэці рэйх
Род войскаў Вермахт
Бітвы
Узнагароды
Жалезны крыж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маладыя гады правіць

Шырах нарадзіўся ў Берліне і быў малодшым з 4-ох дзяцей тэатральнага рэжысёра Карла Бялы фон Шыраха і яго амерыканскай жонкі Эмы Мідлтан Ліны Цілоу. Бальдур паходзіў на чвэрць са знатнага заходнеславянскага роду, а на тры чвэрці быў амерыканцам, паходжаннем з Філадэльфіі. Па лініі маці ц продкі Шыраха паставілі свае подпісы пад Дэкларацыяй незалежнасці ЗША. Ангельская мова была яго першай мовай, па-нямецку Бальдур не мог раўмаўляць да 5-ці гадоў. У хлопца былі дзве сястры: Вікторыя і Разаліна, а таксама брат — Карл Бенедзікт, які здзейсніў самагубства ў 1919 годзе ва ўзросце 19 гадоў. 31 сакавіка 1932 года Шырах ажаніўся з 19-гадовай Генрыетай Гофман, дачкой Генрыха Гофмана, асабістага фатографа і добрага сябра Адольфа Гітлера. Сям’я жаніха была супраць вяселля, але апошняе слова было за магчымымі сувязямі з Гітлерам. Фон Шырах, як прыгадваў Георг Штрасэр, быў «маладым, жанчынападобным арыстакратам», якому Гітлер падараваў і прыгажуню Генрыету, і пасаду ў гітлерюгендзе. Фон Шырах праз шлюб стаў набліжаным да Гітлера. Маладая пара заўсёды была жаданым госцем у Бергхофе — баварскай рэзідэнцыі фюрэра. У маладой сям’і нарадзілася чатыры дзіцяці: Ангеліка, Клаўс, Роберт і Рыхард.

Партыйная кар’ера правіць

Бальдур фон Шырах далучыўся да Wehrjugendgruppe (ваенізаваная моладзевая група) ва ўзросце 10-ці гадоў, стаў сябрам НСДАП у 1925 годзе. Хутка ён быў пераведзены ў Мюнхен і ў 1929 годзе заняў пасаду нацыянал-сацыялістычнай нямецкай студэнцкай лігі. Фон Шырах атрымаў пасаду рэйхсюгендфюрэра (моладзевага лідара) у НСДАП у 1931 годзе, а ў 1933 годзе Бальдур стаў лідарам Гітлерюгенда і атрымаў званне групенфюрэра СА. Хутка малады чалавек пачаў з’яўляцца на публічных партыйных мерапрыемствах, напрыклад — партыйны сход у Нюрнбергу ў 1934 годзе, дзе ён з’явіўся разам з Гітлерам перад аўдыторыяй юных нацыянал-сацыялістаў. Гэтыя кадры ўвайшлі ў гісторыю дзякуючы фільму Лені Рыфеншталь «Трыумф волі», знятым адмыслова для нацысцкай партыі. Фон Шырах сваёй дзейнасцю задаваў мілітарысцкі тон дзейнасці арганізацыі, моладзь вучылася абыходзіцца са зброяй, жыць у палявых умовах і г.д. Калі маладыя людзі падрасталі, яны станавіліся салдатамі вермахта, але ў канцы Другой Сусветнай вайны з-за недахопу салдат у частках вермахта, пачаўся прызыў хлопчыкаў з 12 гадоў у войска. 12-я танкавай дывізія СС «Гітлерюгенд» была цалкам сфармавана з байцоў гітлерюгенда і адзначылася ў баях за Нармандыю летам 1944 года. Фон Шырах заняў пасаду дзяржаўнага сакратара ў 1936 годзе.

 
Бальдур фон Шырах, Гітлер і Гёрынг у Оберзальцбургу ‎

У 1940 годзе галава гітлерюгенда арганізаваў эвакуацыю 5 мільёнаў дзяцей з нямецкіх гарадоў, якія падвяргаліся бамбардыроўкам саюзнікаў. У тым жа 1940 годзе Бальдур далучыўся да войска і служыў у Францыі, дзе за службу атрымаў Жалезны крыж, пасля чаго быў адазваны на партыйную работу. Пасля службы ў арміі Бальдур перадаў пасаду галавы гітлерюгенда Артуру Аксману, а сам быў прызначаны гаўляйтарам Вены, на гэтай пасадзе ён заставаўся да канца вайны. Дзейнасць фон Шыраха адзначалася тым, што галоўная яго мэтай была пастаянная пастаўка яўрэяў у канцэнтрацыйныя лагеры Германіі. За гады яго кіравання Венай было адпраўлена 65 тыс. яўрэяў у канцлагеры Польшчы, а ў сваёй прамове ад 15 верасня 1942 года фон Шырах адзначыў, што дэпартацыя яўрэяў — гэта ўнёсак у развіццё еўрапейскай культуры.

Пазней Бальдур фон Шырах выступаў за паляпшэнне ўмоў існавання остарбайтэраў і сасланых яўрэяў, за што патрапіў у няміласць да кіраўніцтва ў 1943 годзе, хаця сваю пасаду захаваў.

Трыбунал і прысуд правіць

Фон Шырах здаўся ў палон у 1945 годзе. На Нюрнбергскім працэсе Шырах асудзіў дзеянні Гітлера (разам з Альбертам Шпеерам). Бальдур казаў, што нічога не ведаў пра лагеры смерці. Ён прыводзіў доказы, што пратэставаў і падаваў скаргі Марціну Борману аб паляпшэнні ўмоў існавання яўрэяў. Фон Шырах сцвярджаў, што карані свайго антысемітызма ён знайшоў у кнізе Герны Форда «Міжнароднае яўрэйства». Першапачаткова Шыраху было прадстаўлена абвінавачванне ў злачынствах супраць чалавецтва за яго ролю ў фармаванні гітлерюгенда, але быў апраўданы па гэтаму абвінавачванню. Аднак, былы моладзевы лідар быў абвінавачаны ў злачынствах супраць чалавецтва за эпізод дэпартацыі венскіх яўрэяў. Яму прысудзілі 20 гадоў турэмнага зняволення з адбыццём ў турме Шпандау, што ў Берліне. 20 ліпеня 1949 года яго жонка, Генрыета, падала на развод, пакуль той знаходзіўся ў турме.

Фон Шырах адсядзеў свой тэрмін цалкам і быў вызвалены 30 верасня 1966 года. На свабодзе стары пасяліўся ў паўднёвай Германіі, апублікаваў кнігу «Ich glaubte an Hitler» (Я верыў у Гітлера). Памёр 8 жніўня 1974 года ў мястэчку Кроф, што недалёка ад мяжы з Францыяй.

Зноскі

  1. а б Baldur von Schirach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Baldur von Schirach // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Gradwohl-Schlacher K. Literatur in Österreich 1938-1945, Band 4: WienBöhlau Verlag, 2018. — С. 711–722. — ISBN 978-3-205-20492-3
  4. (unspecified title) — С. 6531.

Спасылкі правіць

  1. /www.dhm.de/lemo/html/biografien/SchirachBaldur
  2. /www.findagrave.com/cgi-bin/fg.cgi?page=gr&GRid=18818
  3. /www.imdb.com/character/ch109218/
  4. /www.archive.org/details/DieHitlerJugendIdeeundGestalt