Бальны танец — танец, які выконваецца парай ці большай колькасцю ўдзельнікаў на танцавальных вечарах, балях.

WDC World Youth (Under 21) Champions 2013, Michael Foskett & Nika Vlasenko

Узнік у XV ст. у Італіі; у XVI—XVII ст. заканадаўцам моды была Францыя. Спачатку бальны танец не меў устаноўленай формы, вызначаўся ўзнёсла-арыстакратычным характарам. Тады папулярнымі былі алеманда, бурэ, гавот, менуэт, сарабанда. У XVIII—XIX ст. узніклі і пашырыліся больш свабодныя танцы, сярод якіх галоп, канкан, контрданс, лендлер, мазурка, полька і інш. З сярэдзіны ХІХ ст. найбольшае пашырэнне атрымаў вальс, непарыўна звязаны з творчасцю бацькі і сына Штраўсаў. У канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. пад уплывам танцавальных традыцый розных краін амерыканскга кантыненту ўзніклі блюз, румба, самба, танга, чарльстон і інш. Большасць сучасных бальных танцаў вызначаюцца імправізацыйнасцю, зменлівасцю танцавальнай моды. Многія танцы другой паловы ХХ ст. маюць свабодную кампазіцыю (рок-н-рол, твіст, шэйк і інш.).

Праводзяцца нацыянальныя і міжнародныя конкурсы на лепшае выкананне бальных танцаў па спецыяльнай праграме. Дзейнічае мноства гурткоў, школ і студый.

Літаратура правіць

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6