Баляслаў Іосіфавіч Шаціла

авецкі беларускі дзяржаўны дзеяч

Балясла́ў Іо́сіфавіч Шаці́ла (4 лютага 1919, вёска Горкі — 29 верасня 2009, Мінск, Беларусь) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр фінансаў Беларускай ССР (19651990). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Член Прэзідыума Савета Міністраў БССР. Член ЦК КПБ. Заслужаны эканаміст БССР.

Баляслаў Іосіфавіч Шаціла
Сцяг Міністр фінансаў БССР
1965 — 1990
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Піліп Коханаў
Пераемнік Сцяпан Янчук
Нараджэнне 4 лютага 1919(1919-02-04)
Смерць 29 верасня 2009(2009-09-29) (90 гадоў)
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў у 1939 годзе пасля заканчэння Гомельскага фінансава-эканамічнага тэхнікума. У фінансавай сістэме прапрацаваў больш як 50 гадоў і прайшоў шлях ад кантралёра-рэвізора КРУ па Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці да міністра фінансаў БССР.

23 чэрвеня 1941 года быў мабілізаваны ў РСЧА і пакінуты для работы ў Крычаўскім райваенкамаце. У ліпені 1941 года ў сувязі з кантузіяй і хваробай быў эвакуяваны ў горад Тамбоў для лячэння. Пасля выздараўлення працаваў інспектарам па бюджэце райфінаддзела, сакратаром райвыканкама, загадчыкам рай- фінаддзела ў г. Знаменка Тамбоўскай вобласці. У лістападзе 1943 года пасля заканчэння курсаў савецка-партыйнага актыву ў Маскоўскай вобласці ён быў накіраваны на аднаўленне народнай гаспадаркі ў Гомельскую вобласць, назначаны загадчыкам Навабеліцкага райфінаддзела Гомеля.

З 1965 па 1990 год — міністр фінансаў Беларускай ССР.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць