Балі́ста ((лац.: balistarum, грэч. βαλλιστης — «кідаць») — антычная зброя для кідання сферычных каменных снарадаў. Галоўны дзеючы механізм — два рычага з тарсіённымі спружынамі ў якасці штурхача, спружыны складаліся з некалькіх завес скручаных лінаў.

Рымская баліста для кідання ядра ў 1 талент

Старажытныя грэкі называлі такія кідальныя машыны палінтонамы (тыя, што кідаць падстрэшкам або «катапелта петроболос» — літаральна — камень супраць шчыта). Распаўсюджаная рымская назва для такой зброі — баліста. Канструкцыя балісты мала чым адрозніваецца ад катапульты, якая страляе стрэламі (ці дроцікамі) і амаль гарызантальна, у той час як баліста страляе камянямі падстрэшкам.

Агульныя звесткі правіць

Першая згадка пра катапульту датуецца 399 да н. н.э. Дакладна вядома, што балісты выкарыстоўваліся ў часы Аляксандра Македонскага. Мяркуецца, што балісты з'явіліся на 50—60 гадоў пазней катапульты як іх мадыфікацыя. Калі катапульты выкарыстоўвалі супраць жывой сілы праціўніка, то баліста прызначаліся перш за ўсё супраць абаронных умацаваных або аблогавых збудаванняў. Дыядор, апісваючы аблогу Тыра, так называе балісту «Аляксандр усталяваў каменябойныя катапульты ў некалькіх месцах і сцены уздрыгвалі ад удараў, якія яны наносілі камянямі».

Тыпавыя цяжкія балісты кідалі камяні вагой у 2 таленты, тады як цяжкія дроцікі для катапульты важылі каля 2 кг. Балісты былі значна больш складанымі за катапульты, але эфект ад адначасовага прымянення некалькіх дзясяткаў балістаў мог быць разбуральны для абарончых сцен. Балісты выкарыстоўваліся пераважна для руйнавання абарончых збудаванняў па верхнім ярусе сцяны — навесаў, вежаў, кідальных машын, ахоўных зубцоў і для знішчэння абаронцаў сцяны. Калібр балістаў вызначаўся вагою каменя, які, як правіла, меў форму шара. Антычныя аўтары згадвалі балісты калібру ў паўталенту і талент, а таксама магутную балісту ў 3 таленты, што было надзвычайнай з'явай. Старажытнарымскі аўтар I ст. да н. э. Вітрувій, распавядаючы пра калібр балістаў, пачынае з вагі ў 0,6 кг і заканчвае трыма талентамі. Баліста калібрам у 2 таленты згадваецца ў Візантыйскім слоўніку Суда.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 254. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Спасылкі правіць