Балістычны каэфіцыент

Балістычны каэфіцыент (B.C.) — размерная велічыня, роўная здабытку каэфіцыента супраціўлення аэрадынамічных сіл і характэрнай плошчы, падзеленаму на масу цела.

B.C. — асноўны паказчык для куль і артылерыйскіх снарадаў.

Вызначэнне правіць

Паняцце «балістычнага каэфіцыента» ўводзяць пры вылічэнні аналітычнага выразу для паскарэння сілы супраціўлення паветра, якая адмоўна адбіваецца на хуткасці снарада.

У спрошчаным выглядзе гэта паказваюць як:

 

дзе:

  — балістычны каэфіцыент;
  — калібр снарада ў метрах;
  — маса снарада ў кілаграмах;
  — каэфіцыент аэрадынамічнай формы снарада, які з’яўляецца адносінамі аэрадынамічных функцый разгляданай кулі (снарада) і кулі, прынятай за эталон.

Папярочная нагрузка правіць

Калі вядзецца пра стралковую зброю, балістычны каэфіцыент вызначаюць праз так званую «папярочную нагрузку» снарада:

 

Чым больш гэтая нагрузка, тым больш выгадны снарад у балістычным разуменні і тым ніжэй велічыня яго «балістычнага каэфіцыента».

Якасна гэта азначае, што два розныя снарады з роўнымі балістычным каэфіцыентамі падвяргаюцца ўздзеянню аднолькавага набору сіл (які складаецца з сілы цяжару і сілы лабавога супраціўлення), якія ўздзейнічаюць на снарады ў аднолькавай меры. Больш нізкае значэнне балістычнага каэфіцыента азначае больш нізкае супраціўленне паветра пры палёце снарада (і наадварот).

Гісторыя правіць

Каб мець магчымасць параўнаць эфектыўнасць розных куль, прадказваць іх траекторыю, амерыканскім палкоўнікам Ігналсам быў распрацаваны матэматычны інструмент, які быў названы B.C. (балістычны каэфіцыент).

У 1881 годзе, у Германіі, збройнік Круп узяў некалькі тысяч куль аднолькавай формы і памераў (з вялікай дакладнасцю) ступень іх запавольвання (страту хуткасці) і зніжэння траекторыі. Сярэднестатыстычную кулю ён назваў «стандартнай», а яе B.C. быў прыняты за 1.

Спасылкі правіць