Банду́ра (укр.: бандура) — украінскі народны струнны шчыпковы музычны інструмент. Мае авальны корпус і кароткі грыф. Струны (на старых інструментах — 12—25, на сучасных — больш за 40 і нават 50) часткай нацягваюцца над грыфам (так званыя бунты, даўжэйшыя, якія гучаць нізка), часткай жа прымацоўваюцца да дэкі (так званыя прыстрункі, карацейшыя, якія гучаць высока).

Бандура
выява
Акадэмічная бандура «чарнігаўскага» тыпу
Класіфікацыя Хардафон, Струнны інструмент
Роднасныя інструменты Тарбан
Лагатып Вікісховішча Бандура на вікісховішчы

Лад бандуры змяшаны, у ніжнім рэгістры квартава-секундавы, у верхнім пераважна дыятанічны, у сучасных інструментах — храматычны. Граюць на бандуры, перабіраючы струны пальцамі з надзетымі адмысловымі напёрсткамі або без іх.

Спасылкі правіць