Банк Англіі (англ.: Bank of England, афіцыйная назва англ.: Governor and Company of the Bank of England) — першапачаткова быў арганізаваны ў 1694 годзе як прыватны банк, і толькі пасля нацыяналізацыі ў 1946 годзе[1] стаў «публічнай арганізацыяй, якая цалкам належыць ураду».[2] Выконвае функцыі цэнтральнага банка Злучанага Каралеўства. Банк арганізуе працу Камітэта па грашовай палітыцы, які адказвае за кіраванне крэдытна-грашовай палітыкай краіны. Банк быў заснаваны ў 1694 г. па Акце Парламента ў якасці банка Урада Англіі. З таго часу і па цяперашні час ён з'яўляецца банкам Урада Вялікабрытаніі. Архітэктар будынка — Джон Соўн (пасля перабудавана Гербертам Бейкерам).

Банк Англіі
Штаб-кватэра Лондан, Вялікабрытанія
Каардынаты 51°30′51″ пн. ш. 0°05′19″ з. д.HGЯO
Дата заснавання 27 ліпеня 1694 года
Прэзідэнт
(старшыня)
Мервін Кінг
Валюта Фунт стэрлінгаў
Базавая ўліковая
стаўка
0,5 % 18 сакавіка 2009 года
Вэб-сайт www.bankofengland.co.uk

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць