Баравікоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Баравіко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Баравікі.

Баравікоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Светлагорскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Баравікі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Старшыня сельсавета Ігар Анатольевіч Камейка
Насельніцтва (2019) 1 829
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2342
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Горвальскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Затонскага, Селішчанскага і Шупейкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Парыцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 29 ліпеня 1961 года сельсавет у складзе Светлагорскага раёна. 30 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Чкалаўскага сельсавета Калінкавіцкага раёна перададзены вёскі Пажыхар і Чкалава[1]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[2].

Геаграфія правіць

Сельсавет знаходзіцца ва ўсходняй частцы раёна. Агульная плошча сельсавета складае 2128 га. Мяжуе:

Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: Р82 · Н5001 · Н5006, працякаюць рэкі: Бярэзіна, Сведзь.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2722 чалавекі[3], з іх 92,1 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1829 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 101. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.