Бараціна (Баранавіцкі раён)

Бара́ціна[1] (трансліт.: Baracina, руск.: Баратино) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 39 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі БаранавічыМінск. Насельніцтва 27 жыхароў, 14 гаспадарак (2005).

Вёска
Бараціна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 18 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225365
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204887006
Бараціна на карце Беларусі ±
Бараціна (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Бараціна (Баранавіцкі раён)
Бараціна (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Бараціна (Баранавіцкі раён)

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Назва паходзіць, верагодна, ад стараславянскага імя Барата. У пісьмовых крыніцах Бараціна ўпамінаецца пад 1567 года як вёска, шляхціч якой Васіль Тумінскі выставіў для войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго коннага воіна. У 1623 годзе фальварак і вёска Бараціна ўваходзілі ў склад маёнтка Ішкалдзь, з'яўляўся ўласнасцю біржанскай лініі Радзівілаў[2].

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

З канца XVIII ст. ў складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 годзе — хутар у Востраўскай воласці Навагрудскага павета. У 1909 годзе засценак.

Найноўшы час правіць

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Паланэчкаўскай, са снежня 1925 года Вольнаўскай гміне Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 8 студзеня 1954 года Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[3], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Петкавіцкага сельсавета (у 1960—1986 гадах — Савіцкі сельсавет)[4].

Насельніцтва правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Васіль Дубейка. Нашы вёскі // Газета «Наш край», 4 жніўня 1993
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць