Ба́рмы, ба́рма — шыйныя каралі або круглы каўнер на ўрачыстым убранні візантыйскіх імператараў 10—15 ст., рускіх вялікіх князёў і цароў (14—пач. 18 ст.).

Бармы з клада на месцы Старой Разані. XII — пачатак XIII ст.

Вырабляліся з золата, серабра, парчы і іншай тканіны, упрыгожваліся жэмчугам, самацветамі, выявамі святых. Надзяваліся на каранацыі і ўрачысты выхад.

На Русі бармы ўпершыню згадваюцца ў духоўнай грамаце Івана Каліты, пад назвай «оплечья» вядомы з 1216.

Літаратура правіць