Барталамеус Цэйтблом

Барталамеус Цэйтблом (ням.: Bartholomäus Zeitblom; каля 1455, Нёрдлінген — каля 1520, Ульм) — нямецкі мастак, майстар алтарнага жывапісу.

Барталамеус Цэйтблом
Фатаграфія
Дата нараджэння 1460
Месца нараджэння
Дата смерці 1519
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Мастацкі кірунак Адраджэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся маляваць у майстэрні свайго айчыма Херліна ў Нёрдлінгене. З 1482 года жыў ва Ульме, дзе пасля жаніцьбы з дачкой мастака Шухліна, зрабіўся ўладальнікам яго майстэрні. Створаныя ў яго майстэрні і пад яго кіраўніцтвам алтары дэманструюць развіццё мясцовых, паўднёвагерманскіх мастацкіх школ стылю позняй готыкі, якія мелі агульную крыніцу ў старанідэрландскім мастацтве. Адной з прыкмет школы Цэйтблома — маляванне шчыльна злучаных груп людзей з застылымі выразамі твараў. У Штутгарцкай дзяржаўнай галерэі захоўваюцца Кільхбергерскі, Эшахскі і Хербергерскі алтары работы Цэйтблома.

Зноскі