Барысаўшчынскі металургічны завод царскага двара

Барысаўшчынскі (Чарняўскі) металургічны завод царскага двара, прадпрыемства, якое працавала ў 1854—1880 у маёнтку Барысаўшчына каля вёскі Чарняўка (цяпер Барысаўскі раён).

Бронзавы медаль Усерасійскай прамысловай выстаўкі ў Маскве (1870).

Сыравінай былі мясцовыя балотныя руды, з якіх на драўняным вугалі выплаўлялі чыгун, пудлінгавае, паласавое шыннае, круглае, квадратнае і доўгае жалеза, адлівалі і будавалі машыны, у тым ліку паравыя.

Працавалі 437 рабочых (1867). Выплаўка чыгуну дасягала 120 тыс. пудоў (1867?), апроч таго, штогод выплаўлялі па 20—72 тыс. пудоў жалеза і сталі.

Лтаратура правіць