Барыс Гендэлевіч Берман

Барыс Гендэлевіч Берман (Берка Берман; 1881, Іўе — пасля 1940, дакладна невядома) — адзін з пачынальнікаў фатаграфіі, грамадскі дзеяч.

Барыс Гендэлевіч Берман
Берка Берман
Род дзейнасці Фатограф
Дата нараджэння 1881
Месца нараджэння
Дата смерці невядома (пасля 1940)
Месца смерці невядома
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

 

Нарадзіўся ў 1881 годзе, у мястэчку Іўе Лідскага павету, у яўрэйскай сям’і, дзе традыцыйнай сямейнай справай быў гандаль коньмі. У Іўі скончыў «хатнюю школу», з дзяцінства вядзяляўся апантанным захапленнем фотасправай. З часам захапленне перарасло ў прафесійны занятак. Недзе ў 1910—1912 гг. заснаваў першае фотаатэлье ў Вілейцы. Да 1925 года быў адзіным прафесійным фатографам у акрузе[1] . Актыўна займаўся і грамадскім жыццём. Арганізаваў драматычны кружок у Свіры (1916), Вілейцы (1921), дзе ставіў пастаноўкі на карысць бедных дзяцей і галадаючых аж да 1930-ых гадоў. У 1930 г. фатаграфаваў прыезд прэзідэнта ІІ Рэчы Паспалітай Ігнацыя Масціцкага пад час наведвання ім Вілейскага павету. Праз месяц, як у Вілейку прыйшла Савецкая ўлада, 18 кастрычніка 1939 года Б.Берман быў арыштаваны органамі НКУС і утрымліваўся пад вартаў у Вілейскай турме. 10 жніўня 1940 года асуджаны як «сацыяльна-небяспечны элемент» і высланы ў папраўча-працоўны лагер «Цемлаг»  (руск.)[2]. Далейшы лёс невядомы, рэабілітаваны 6 чэрвеня 1989 года.

 
Дом Б.Бермана крайні злева, 1930-ыя гады
 
Былы дом Беркі Бермана ў 2016 г.

Дом-майстэрня Беркі Бермана захаваўся ў Вілейцы да сённяшняга часу, у занядбаным стане, па вуліцы Савецкай, 33. Даўно існуюць планы зрабіць у былым доме Бермана музей гісторыі фатаграфіі[3]. Архітэктар і краязнаўца Анатоль Капцюг распрацаваў памятную шыльду ў гонар 135-годдзя Б. Бермана[4].

Ушанаванне памяці правіць

  • Памятная дошка ў г. Вілейка, на вуліцы, дзе жыў і працаваў Б. Берман[5]

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць