Барыс Мікалаевіч Пятроў

вучоны

Барыс Мікалаевіч Пятро́ў[3] (руск.: Борис Николаевич Петров; 11 сакавіка 1913 — 23 жніўня 1980) — вучоны ў галіне механікі і аўтаматычнага кіравання, акадэмік Акадэміі навук СССР (1960, член-карэспандэнт з 1953), Герой Сацыялістычнай Працы (1969).

Барыс Мікалаевіч Пятроў
руск.: Борис Николаевич Петров
Дата нараджэння 26 лютага (11 сакавіка) 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1980(1980-08-23) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера тэорыя аўтаматычнага кіравання[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук і спіс правадзейных членаў АН СССР[d] (1960)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Віктар Сяргеевіч Кулебакін[d] і Мікалай Мікалаевіч Лузін[2]
Вядомыя вучні Сяргей Віктаравіч Ульянаў[d]
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За працоўную доблесць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Смаленску. Скончыў школу, вучыўся у школе фабрычна-завадскога вучнёўства пры станкабудаўнічым заводзе імя С. Арджанікідзэ ў Маскве. Працаваў токарам на заводзе. У 1939 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. Быў накіраваны ў Камітэт аўтаматыкі і тэлемеханікі Акадэміі навук СССР (Інстытут праблем кіравання імя В. А. Трапезнікава РАН), дзе ў 1940—1946 гадах займаў пасаду старшага навуковага супрацоўніка, у 1947—1951 гадах — дырэктар, з 1951 года — загадчык аддзела. Адначасова 3 1944 года выкладаў у Маскоўскім авіяцыйным інстытуце, з 1958 года прафесар, з 1950 года — загадчык кафедры.

Жыў у Маскве. Памёр 23 жніўня 1980 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя працы Б. М. Пятрова ў галіне тэорыі аўтаматычнага кіравання, інварыянтнасці сістэм кіравання, па адаптыўным сістэмам, праблемах аўтаматычнага кіравання, сістэмам аўтаматычнага кіравання рухомымі аб’ектамі і інш. Кіраваў распрацоўкай пабудовы нелінейных сістэм кіравання са зменнай структурай, развіццём метадаў сінтэзу і аналізу такіх сістэм. Аўтар каля 200 публіцыстычных і навуковых артыкулаў па праблемах аўтаматыкі, вылічальнай тэхнікі, аўтаматызацыі эксперыментаў, праграмнага кіравання касмічнымі даследаваннямі.

Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР з 1953 года, акадэмік Акадэміі навук СССР з 1960 года, акадэмік-сакратар Аддзялення механікі і працэсаў кіравання Акадэміі навук СССР з 1963 года, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук СССР з 1979 года, правадзейны член Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі з 1971 года, замежны член Балгарскай, Венгерскай, Польскай і Чэхаславацкай акадэмій навук. З 1966 года старшыня Савета па міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы пры АН СССР («Интеркосмос»).

Займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Вести АН СССР. Техническая кибернетика» і ўваходзіў у склад рэдакцыйных калегій шэрагу іншых выданняў.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • У 1980 годзе заснаваны медаль імя Б. М. Пятрова (з 1993 года — прэмія).
  • У 1983 годзе выпушчана паштовая марка СССР, прысвечаная Б. М. Пятрову.
  • На будынках Інстытута праблем кіравання РАН і Маскоўскага авіяцыйнага інстытута, на будынку школы ў горадзе Духаўшчына ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
  • Імем Б. М. Пятрова названы плошча ў Маскве, вуліца ў Смаленску, навукова-даследчае судна, аўдыторыя Маскоўскага авіяцыйнага інстытута.

Зноскі

  1. Петров Борис Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Матэматычная генеалогія — 1997.
  3. БелЭн 2001.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць