Барыс Пятровіч Захарчэня
Барыс Пятровіч Захарчэня (1 мая 1928, Орша — 10 красавіка 2005, Санкт-Пецярбург) — савецкі і расійскі вучоны-фізік, акадэмік Расійскай акадэміі навук.
Барыс Пятровіч Захарчэня | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1928[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 2005 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | оптыка |
Месца працы | Фізіка-тэхнічны інстытут АН СССР |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | акадэмік РАН |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Я. Ф. Грос[2] |
Партыя | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Барыс Пятровіч Захарчэня нарадзіўся ў Оршы. У 1932 пераехаў у Ленінград. У 1952 годзе скончыў фізічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Затым працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце АН СССР. У 1963 годзе ўступіў у КПСС. У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Магнітааптычныя з’явы ў крышталях». З 1972 года выкладаў у Ленінградскім электратэхнічным інстытуце. 23 снежня 1976 г быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. 11 чэрвеня 1992 г быў абраны акадэмікам РАН па спецыяльнасці «фізіка».
Навуковыя дасягненні правіць
Адкрыў штарк-эфект эксітона і іанізацыю эксітонных станаў ў слабых знешніх палях. Сумесна з Я. Ф. Гросам адкрыў асцыляцыі магнітапаглынання ў закісу медзі. Даказаў існаванне квазіаднамерных эксітонаў.
Сярод апублікаванага:
- Фазовый переход металл-полупроводник и его применение. — Л., 1979. (разам з А. А. Бугаевым і Ф. А. Чудноўскім)
Узнагароды і прэміі правіць
- Ленінская прэмія (1966);
- Дзяржаўная прэмія СССР (1976);
- Залаты медаль імя П. М. Лебедзева (1996);
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (1998);
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Прэмія імя А. М. Іофе (2004)
Зноскі
- ↑ Захарченя Борис Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Барыс Пятровіч Захарчэня (да 70-годдзя з дня нараджэння) (руск.) (pdf)(недаступная спасылка). Фізіка цвёрдага цела том 40 №6. Сайт часопісаў, публікуемых інстытутам Іофэ (25 красавіка 1998). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 12 сакавіка 2012.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 11.