Барыс Яўгенавіч Ведзянееў

вучоны ў галіне гідратэхнікі і энергетыкі

Барыс Яўгенавіч Ведзянееў (21 снежня 1884 (2 студзеня 1885), Тыфліс — 29 верасня 1946, Масква) — савецкі вучоны, энергетык і гідратэхнік. Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1943). Спецыяліст пераважна па тэорыі эканамічнага абгрунтавання будаўніцтва ГЭС.

Барыс Яўгенавіч Ведзянееў
Род дзейнасці навуковец, палітык, energy engineer
Дата нараджэння 21 снежня 1884 (2 студзеня 1885)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 1946(1946-09-25)[2] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія

Біяграфія правіць

Барыс Яўгенавіч Ведзянееў нарадзіўся ў Тыфлісе. Скончыў Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін у 1909 годзе. У пачатку XX стагоддзі займаўся праектаваннем партовых збудаванняў у Мурманску і на Далёкім Усходзе.

Удзельнічаў у праектаванні гідрастанцыі на Дняпры. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года прымаў удзел у распрацоўцы плана ГАЭЛРА. Быў адным з кіраўнікоў узвядзення Дняпроўскай, Волхаўскай і Кандапожскай ГЭС. Акадэмік АН СССР (1932). Дэпутат ВС СССР 1-2 скліканняў (з 1937 года) ад Карэльскай АССР.

Памёр 25 верасня 1946 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Зноскі

  1. а б Веденеев Борис Евгеньевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Веденеев Борис Евгеньевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1. (руск.)