Баснійская вайна

Баснійская вайна (1 сакавіка 1992 — 14 верасня 1995) — востры міжэтнічны канфлікт на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны (рэспубліка былой Югаславіі) паміж узброенымі фармаваннямі сербаў і мусульмана-харвацкай федэрацыі (баснякі і харваты). Агульны лік забітых склаў 100 тысяч чалавек.

Баснійскай вайна
Асноўны канфлікт: Распад Югаславіі
Парламент Босніі і Герцагавіны ў агні пасля артылерыйскага абстрэлу, Сараева, май 1992 г.; Ратка Младзіч з салдатамі арміі Рэспублікі Сербскай; нарвежскі вайсковец міратворчых сіл ААН у аэрапорце Сараеве. Фота Міхаіла Яўстаф'ева
Парламент Босніі і Герцагавіны ў агні пасля артылерыйскага абстрэлу, Сараева, май 1992 г.; Ратка Младзіч з салдатамі арміі Рэспублікі Сербскай; нарвежскі вайсковец міратворчых сіл ААН у аэрапорце Сараеве. Фота Міхаіла Яўстаф'ева
Дата 1 сакавіка 199214 снежня 1995
Месца Боснія і Герцагавіна
Вынік Дэйтанская дамова
Праціўнікі
Боснія і Герцагавіна Рэспубліка Боснія і Герцагавіна

Джыхад Мусульманскія добраахвотнікі/маджахеды
 Харватыя

Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна

Харвацкія абарончыя сілы
 · Англійскія, французскія, нямецкія, венгерскія і іншыя замежныя ваенныя дарадцы і добраахвотнікі[1]
НАТА НАТА


Ускосныя ўдзельнікі:
MPRI[2]
UNPROFOR[3]
Арганізацыя Ісламская Канферэнцыя[4]
Сцяг Ірана Іран[5]

Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія СФР Югаславія

Рэспубліка Сербская Рэспубліка Сербская

Рэспубліка Сербская Краіна Рэспубліка Сербская Краіна

пры падтрымцы:

Агульныя страты
100—110 тыс. забітых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вайна скончылася падпісаннем Дэйтанскага пагаднення, якое вызначыла сучасны канстытуцыйны лад Босніі і Герцагавіны.

Перадгісторыя правіць

Югаславія была шматнацыянальнай федэратыўнай дзяржавай, падзеленай на саюзныя рэспублікі. У 1989 годзе пасля падзення Берлінскай сцяны ў краінах сацлягеру пачаліся дэзінтэграцыйныя працэсы на хвалі абвастрэння міжнацыянальных канфліктаў. У Югаславіі стаў падаць аўтарытэт мясцовай кампартыі, Саюза камуністаў Югаславіі, у той час як нацыяналістычныя і сепаратысцкія сілы былі на ўздыме[7].

Пасля аддзялення Славеніі і Харватыі ад Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія ў 1991 годзе надышла чарга шматнацыянальнай Сацыялістычнай Рэспублікі Боснія і Герцагавіна, у якой пражывалі галоўным чынам баснякі (44 %, пераважна мусульмане), сербы (31 %, галоўным чынам праваслаўныя) і харваты (17 %, галоўным чынам каталікі). Рэферэндум аб незалежнасці рэспублікі прайшоў 29 лютага 1992 года без удзелу баснійскіх сербаў. Яго вынікі былі аспрэчаны лідарамі баснійскіх сербаў, якія стварылі сваю ўласную рэспубліку. Пасля абвяшчэння незалежнасці разгарэлася вайна, у якой баснійскія сербы атрымалі падтрымку ад урада Сербіі Слабадана Мілошавіча і Югаслаўскай Народнай Арміі. Неўзабаве баявыя дзеянні разгарэліся на тэрыторыі ўсёй рэспублікі і пачаліся першыя этнічныя чысткі[8].

Ход вайны правіць

1 красавіка 1992 г. абвешчана незалежнасць Босніі і Герцагавіны. У красавіку адбыўся «мусульманскі путч» — захоп будынкаў міліцыі і важнейшых аб’ектаў сепаратыстамі. Мусульманскім узброеным фарміраванням супрацьстаяла Сербская добраахвотніцкае гвардыя і атрады добраахвотнікаў. Югаслаўская армія адвяла свае падраздзялення, а затым была блакіравана мусульманамі ў казармах.

ЗША і шэраг іншых дзяржаў абвінавацілі Сербію ў распальванні канфлікту ў Босніі і Герцагавіне. Пасля ўльтыматуму АБСЕ югаслаўскія войскі былі выведзены з тэрыторыі рэспублікі. Але становішча ў рэспубліцы не стабілізавалася. Успыхнула вайна паміж харватамі і мусульманамі з удзелам харвацкай арміі. Кіраўніцтва Босніі і Герцагавіны падзялілася на самастойныя этнічныя групоўкі.

18 сакавіка 1994 г. пры пасрэдніцтве ЗША была створана мусульмана-харвацкая федэрацыя і добра ўзброеная сумесная армія, якая пачала наступальную аперацыі пры падтрымцы паветраных сіл НАТА, якія нанасілі бомбавыя ўдары па сербскім пазіцыям. Супярэчнасці сербскіх лідараў з югаслаўскім кіраўніцтвам, а таксама блакада «блакітнымі каскамі» цяжкага ўзбраення сербаў паставілі іх у цяжкае становішча. У жніўні—верасні 1995 года НАТА, разбурыўшы сербскія ваенныя і грамадзянскія аб’екты, цэнтры сувязі і сістэмы СПА, падрыхтавалі новае наступленне мусульмана-харвацкай арміі. 12 кастрычніка сербы былі вымушаныя падпісаць пагадненне аб спыненні агню.

Завяршэнне вайны правіць

У лістападзе 1995 году падпісаннем Дэйтанскім пагаднення (ЗША), згодна з якімі Боснія (якая складалася з 51 % мусульман і 49 % праваслаўных хрысціян) падзялялася на баснійска-мусульманскую і баснійска-сербскую рэспублікі, але ў сваіх ранейшых межах. Адзіную Боснію павінны былі прадстаўляць некаторыя агульныя інстытуты дзвюх рэспублік. 35-тысячны кантынгент войскаў НАТА з удзелам ЗША быў абавязаны сачыць за захаваннем пагадненняў па Босніі. Асобы, падазраваныя ў злачынствах, падлягалі арышту (перш за ўсё гэта тычылася лідараў баснійскіх сербаў Слабадана Мілошавіча і Радка Младзіча).

СБ ААН рэзалюцыяй № 1031 ад 15 снежня 1995 г. даручыў НАТА сфармаваць міратворчыя сілы для спынення канфлікту ў Босніі і Герцагавіне, што стала першай у гісторыі наземнай аперацыяй, якая праводзілася пры вядучай ролі НАТА за межамі зоны яе адказнасці. Роля ААН звялася да ўхвалення гэтай аперацыі. Склад міратворчых шматнацыянальных сіл уключаў у сябе 57300 чалавек, 475 танкаў, 1654 бронемашын, 1367 гармат, сістэм залпавага агню і мінамётаў, 200 баявых верталётаў, 139 баявых самалётаў, 35 караблёў (з 52 самалётамі палубнай авіяцыі) і іншае ўзбраенне. Лічыцца, што да пачатку 2000 г. мэты міратворчай аперацыі былі ў асноўным дасягнуты — наступіла спыненне агню. Але поўнай згоды канфліктуючых бакоў так і не адбылося. Не вырашанай засталася праблема бежанцаў.

Ваенныя злачынствы правіць

Абодва бакі ў перыяд канфлікту абвінавачвалі ў этнічных чыстках, згвалтаваннях жанчын, згонам людзей у канцлагеры і іншых ваенных злачынствах.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. История рассудит, кто интернационалисты, а кто — наёмники
  2. http://www.srpska.ru/article.php?nid=12126
  3. Пастаўкі зброі пад выглядам гуманітарнай дапамогі. Невыкананне сваіх абавязацельстваў па дэмілітарызацыі «зон бяспекі». Вольнае выкарыстанне баснійцамі «зон бяспекі» у якасці плацдармаў для нападу на сербаў і мусульман-аўтанамістаў
  4. пастаўкі зброі і фінансавая дапамога
  5. United States Institute of Peace Архівавана 2 чэрвеня 2009 года., Dayton Implementation: The Train and Equip Program, September 1997 | Special Report No. 25
  6. Greece faces shame of role in Serb massacre. Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2020. Праверана 3 мая 2012.
  7. Югославия в XX веке: очерки политической истории / К. В. Никифоров (отв. ред.), А. И. Филимонова, А. Л. Шемякин и др. — М.: Индрик, 2011. — 888 с. — ISBN 9785916741216.
  8. Гуськова Е. Ю. История югославского кризиса (1990—2000). — М.: Русское право/Русский Национальный Фонд, 2001. — 720 с. — ISBN 5941910037.

Спасылкі правіць