Бастынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Басты́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Бастынь.

Бастынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лунінецкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бастынь
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
9 верасня 1959
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 2 268
Бастынскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзятлавіцкага сельсавета[1].

8 верасня 1959 года вёска Бастынь пералічана ў склад Валуцкага сельсавета, цэнтр якога перанесены ў вёску Бастынь, а сам сельсавет перайменаваны ў Бастынскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[3]. 27 снежня 2022 года скасавана вёска Падбалоцце, хутары Занавінскае і Тожава[4].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 2988 чалавек[5], з іх 97,5 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 2268 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 26. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Лунинецкого районного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 325 Об упразднении сельских населенных пунктов Лунинецкого района Брестской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.