Мост Пакутнікаў 15 Ліпеня

(Пасля перасылкі з Басфорскі мост)

Басфорскі мост (турэцк. Boğaz Köprüsü, англ. Bosphorus bridge або First Bosphorus Bridge) — першы вісячы мост праз Басфорскі праліў. Ён злучае еўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбула.

Басфорскі мост
Басфорскі мост
Каардынаты: 41°02′51″ пн. ш. 29°01′56″ у. д.HGЯO
Афіцыйная назва Bogaz Koprusu
Вобласць ужывання аўтамабільны
Перасякае Басфор
Месца размяшчэння Стамбул, Турцыя
Канструкцыя
Тып канструкцыі Вісячы мост
Матэрыял сталь
Асноўны пралёт 1074 м
Агульная даўжыня 1560 м
Шырыня моста 33 м
Вышыня канструкцыі 169 м
Вышыня скляпення над вадой 64 м
Эксплуатацыя
Адкрыццё 29 кастрычніка 1973
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мост быў спраектаваны пад кіраўніцтвам Алега Аляксандравіча Керанскага (1905—1984), сына Аляксандра Фёдаравіча Керанскага.

Даўжыня моста — 1560 метраў, даўжыня асноўнага пралёта 1074 метраў, шырыня моста — 33 метра, вышыня апор — 165 метраў над вадой. Ад праезжай часткі да паверхні вады — 64 метра.

Закладка моста, запланаваная яшчэ ў 1950 г., была ажыццёўлена 20 лютага 1970 года. Адкрыццё моста адбылася 29 кастрычніка 1973 года, да 50-годдзя ўстанаўлення Турэцкай Рэспублікі. Мост быў збудаваны нямецкай фірмай Хохціф і англійскай фірмай Кліўленд Інжынірынг, на будаўніцтва моста сышло 200 мільёнаў долараў ЗША.

Спасылкі правіць