Бебжанскі нацыянальны парк
Бебжанскі нацыянальны парк (польск.: Biebrzański Park Narodowy) — нацыянальны парк у Польшчы, утвораны 9 верасня 1993. Самы вялікі нацыянальны парк краіны, плошча 592,23 км². Размешчаны ў Падляскім ваяводстве.
Бебжанскі нацыянальны парк | |
---|---|
Biebrzański Park Narodowy | |
невядома | |
Размяшчэнне | Польшча |
Плошча |
|
Дата заснавання | 1993 |
Сайт | biebrza.org.pl |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Пад аховай знаходзіцца рака Бебжа, што паволі цячэ па забалочанай катлавіне, багатая арнітафаўна.
Прырода церпіць ад пажараў, якія ўспыхваюць штогод. Увесну 2020 лясныя пажары трывалі амаль тыдзень і панішчылі балоты, дзе жывуць ласі, бабры і ўнікальныя віды птушак. Прычынаю хуткага распаўсюджвання пажару стаў вецер і анамальная засуха. 26 красавіка польскія пажарныя заявілі, што ўдалося затушыць пажар[1][2].
Зноскі
- ↑ tvnmeteo.tvn24.pl Архівавана 26 красавіка 2020.
- ↑ belsat.eu