Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат
Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат — спектакль з рэпертуара Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў жанры трагіфарса, пастаўлены ўкраінскім рэжысёрам Сяргеем Паўлюком паводле п'есы ўкраінскага аўтара Віктара Понізава «Бегчы з Эльсінора».
Бегчы з Эльсінора альбо Гамлет навыварат | |
---|---|
Жанр | трагіфарс |
Аўтар | Віктар Понізаў |
Рэжысёр | Сяргей Паўлюк |
Харэограф | Уладзіслава Белазоранка |
Сцэнаграфія | Сяргей Паўлюк |
Кампанія | РТБД |
Працягласць | 135 хв. |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Год | 2013 |
Сюжэт
правіцьАнонс спектакля на сайте РТБД [1]:
Знакаміты твор сусветнай драматургіі «Гамлет» Уільяма Шэкспіра натхніў украінскага драматурга Віктара Понізава на новае прачытанне. Атрымаўся Гамлет навыварат.
Праз 400 гадоў героі адной з самых крывавых п'ес аўтара ўзбунтаваліся і вырашылі пад кіраўніцтвам Гамлета ісці насуперак сюжэту, не падпарадкоўваючыся радку, «што напісаў Уіл пракляты». Яны стаміліся ад кровапраліцця і помсты і мараць жыць сваім жыццём па-за сюжэтам. У выніку нявінная гульня ператвараецца ў страшную трагедыю.
Усё ўжо прадвызначана, лёс не змяніць? Нямы крык галоўнага героя Гамлета «Быць альбо не быць?» становіцца асноўным пытаннем для ўсіх, хто насяляе Эльсінор. А ці не прасцей за ўсё — бегчы адсюль?
Гісторыя стварэння
правіцьПершапачаткова спектакль "Гамлет" паводле п'есы Віктара Понізава "Бегчы з Эльсінора" быў пастаўлены ў Херсонскім абласным акадэмічным музычна-драматычным тэатры імя Н. Куліша ў 2010 годзе. Гэта была супольная пастаноўка рэжысёра Сяргея Паўлюка і рэжысёра па пластыцы Уладзіславы Белазоранка.
У Беларусі спектакль з'явіўся дзякуючы творчым сувязям між РТБД і ХААМДТ, якія ўсталяваліся пасля ўдзелу РТБД ў міжнародным тэатральным фестывалі "Мельпамена Таўрыі", дзе тэатр удзельнічаў са спектаклем "Адвечная песня"; а таксама праз асабістую ініцыятыву Ігара Сігава, тагачаснага дырэктара РТБД.
Апрача Херсона і Мінска, Сяргей Паўлюк ставіў спектакль паводле п'есы Віктара Понізава і ў Румыніі. Але гэтыя пастаноўкі не былі звычайнымі "пераносамі" спектакляў. У кожнай краіне спектакль ствараўся наноў, мяняўся ў залежнасці ад рэгіёна. У РТБД рэжысёр працаваў з мастаком-пастаноўшчыкам Аленай Ігрушай, якая ўнесла свае карэктывы ў сцэнаграфію. Паводле словаў рэжысёра, ва Украіне ён ставіў спектакль пра ўкраінцаў, у Румыніі - пра румын, у Беларусі - пра беларусаў. [2]:
Творчы склад
правіць- Рэжысёр-пастаноўшчык — Сяргей Паўлюк
- Сцэнаграфія і музыка — Сяргей Паўлюк
- Мастак па касцюмах — Алёна Ігруша
- Пластыка — Уладзіслава Белазоранка
Дзеючыя асобы і выканаўцы
правіць- Гертруда — Анастасія Баброва, Ганна Палупанава
- Гамлет — Кірыл Навіцкі
- Гарацыо — Мікалай Стонька
- Лаэрт — Марат Вайцяховіч
- Афелія — Вольга Скварцова, Ганна Семяняка, Гражына Янулевіч
- Кароль — Канстанцін Воранаў
- Клаўдзій — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў
- Палоній — Сяргей Шымко, Віктар Багушэвіч
- Разэнкранц — Ілля Ясінскі
- Гільдэнстэрн — Дзмітрый Давідовіч
- Смерць — Марыя Пятровіч
- Марцэл — Сяргей Здаранкоў
Крыніцы
правіць- ↑ Спектакль на сайце РТБД(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2014. Праверана 25 снежня 2014.
- ↑ Інтэрв'ю с рэжысёрам С. Паўлюком .
Спасылкі
правіць- Старонка спектакля на сайце РТБД Архівавана 8 жніўня 2014.
- Театр навыворот: премьера в РТБД
- Помста Уільяму “двойчы навыварат” Архівавана 10 сакавіка 2016.
- Быть или не быть: белорусский Гамлет в шинели и противогазе
- Замахнулись на Вильяма нашего Шекспира
- Украинский режиссёр Сергей Павлюк: «Меня до сих пор называют молодым и перспективным? Слава Богу!»
- Апафігей у Дацкім каралеўстве(недаступная спасылка)
- Гамлет по-белорусски - вот в чем вопрос!(недаступная спасылка)