Безпрым (Bezprym, 986 — 1032) — князь Польшчы з 1031 па 1032 г., сын Баляслава I Храбрага і Юдзіты Венгерскай.

Безпрым
польск.: Bezprym
Нараджэнне 987 ці 986
Смерць 1032
Род Пясты
Бацька Баляслаў I Храбры
Маці Юдыта Венгерская[d]
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па дадзеных хронік, бацька жадаў каб ён стаў манахам, і дзеля гэтага ў 1001 годзе адправіў яго ў Італію, у горад Равену ў манастыр. Аднак манахам Безпрым не стаў. У 1025 годзе, пасля каранавання ягонага малодшага брата Мешка, разам з яшчэ адным братам Ота быў выгнаны з краіны, і знайшоў сабе прытулак у Кіяве.

У 1031 годзе ўсё ж такі вярнуўся на радзіму і стаў князем, дапамагаў яму ў гэтым кіеўскі князь Яраслаў Мудры. Аднак на наступны год быў забіты, пасля чаго пасаду зноў заняў ягоны брат Мешка.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі правіць