Белавежскі нацыянальны парк

Белаве́жскі нацыянальны парк (польск.: Białowieski Park Narodowy) знаходзіцца ў Рэспубліцы Польшча (Падляскае ваяводства) ля мяжы з Рэспублікай Беларусь. Пад аховай знаходзіцца частка ляснога масіва Белавежскай пушчы.

Белавежскі нацыянальны парк

Эмблема парка
катэгорыя IUCN: Нацыянальны парк[d]
Размяшчэнне ПольшчаПадляскае ваяводства
Плошча 105,17 км²
Дата заснавання 1932
Сайт bpn.com.pl
physical
Белавежскі нацыянальны парк
Белавежскі нацыянальны парк
Катэгорыя на Вікісховішчы
У Белавежскім нацыянальным парку

Адміністрацыйны цэнтр парка размяшчаецца ў вёсцы Белавежа. Цяпер у склад парку ўваходзіць тры адміністрацыйныя адзінкі: Мяжа аховы Гвозня, Мяжа аховы Арлоўка і Цэнтр гатоўлі зуброў (з трыма рэзервацыямі гатоўлі і Рэзервацыяй паказу зубраў)[1].

Прасторы Белавежскага нацыянальнага парку ў 1979 годзе, з нагоды вялікага значэння для культуры і спадчыны чалавецтва, унеслі ў прэстыжны спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 1992 годзе ЮНЕСКА пашырыла статус Сусветнай спадчыны аб’екта на прылеглы да парку беларускі участак «Белавежская пушча», які падлягаў ахове (4500 га). У выніку ў Белавежскай пушчы паўстаў адзін з сямі ў свеце і трох у Еўропе трансгранічны аб’ект сусветнай спадчыны.

Зноскі

Гл. таксама правіць