Белагруды мядзведзь

від жывёл

Белагруды мядзведзь, таксама Гімалайскі або Чорны мядзведзь (Ursus thibetanus), млекакормячае атрада драпежных. Белагрудага мядзведзя некаторыя даследчыкі вылучаюць у асобны род Selenarctos, «месяцавы мядзведзь».

Белагруды мядзведзь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ursus thibetanus G. Cuvier, 1823

Арэал

выява

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 22824

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621850
NCBI  9642
EOL  328069
FW  104029

Знешні выгляд правіць

Белагруды мядзведзь па велічыні амаль удвая меншы за бурага і адрозніваецца ад яго больш стройным целаскладам, тонкай востраносай пысай, вялікімі акруглымі вушамі. Пярэднія лапы мацнейшыя за заднія. Самцы гэтага віду 150—170 см даўжынёй, вышыня ў карку каля 80 см, важаць 120—140 кг. Самкі драбнейшыя.

Поўсць кароткая, бліскучая, шаўкавістая; звычайна чорная, але сустракаюцца асобіны бураватага або рудога колеру. На грудзях заўсёды ёсць белая, часам з жаўтаватым адценнем пляма ў форме літары V, якая нагадвае паўмесяц. Менавіта з-за яе гімалайскага мядзведзя называюць «месяцавым».