Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў

грамадзкае аб’яднаньне Беларусі

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў — грамадскае аб’яднанне Беларусі, заснаванае ў 1921 годзе[4]. Да 18 ліпеня 1955 года мела назву Саюз паляўнічых Беларусі. З 17 ліпеня 2006 года падпарадкоўваецца ўраду[5]. Бярэ ўдзел у Міжнароднай канфедэрацыі рыбацкага спорту[6]. На на долю таварыства прыпадае каля 11 мільёнаў гектараў ці 65 % плошчы ўсіх паляўнічых угоддзяў краіны. Зараз у склад таварыства ўваходзяць 6 абласных і 107 раённых арганізацыйных структур, на якіх працуе каля 600 чалавек[7]. У красавіку 2021 года на пасаду старшыні таварыства быў абраны Ігар Шуневіч[8].

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў
Абрэвіятура БТПР
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас Мінск, вул. Калініна, д. 16
Юрыдычны статус Грамадскае аб’яднанне
Кіраўнікі
Старшыня Ігар Шуневіч
Заснаванне
Дата заснавання 15 мая 1921[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 600 чал. (2023)[3]
Колькасць членаў 70 000[2]
Член у 75 000 чал.
rgooboor.by

Па стане на 1 студзеня 2020 года ў шэрагах таварыства знаходзіцца амаль 75 тысяч чальцоў, з іх паляўнічых — каля 40 тысяч[7].

Задачы правіць

Паводле Статуту задачамі таварыства з’яўлюецца:

  • вядзенне паляўнічай і рыбалоўнай гаспадарак;
  • ладжанне гаспадарак у арандаваных паляўнічых і рыбалоўных угоддзях дзеля стварэння сябрам таварыства ўмоваў для палявання і рыбалоўства;
  • навучанне грамадзян правілам палявання і рыбалоўства;
  • спрыянне ўраду ў ажыццяўленні міжнародных прыродаахоўных пагадненняў;
  • ладжанне паляўнічай сабакагадоўлі.

Дзейнасць правіць

Паводле Статуту таварыства ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:

  • правядзенне спаборніцтваў па стральбе, кіналогіі і рыбалоўству, семінараў па падрыхтоўцы адпаведных суддзяў і трэнераў, стварэнне зборных стралкова-паляўнічых, рыбалоўных і кіналагічных дружынаў;
  • падтрыманне кармавых, гнездавых і ахоўных умоваў для дзікіх жывёл, зарыбленне арандаваных рыбалоўных угоддзяў;
  • ладжанне палявання і рыбалоўства ў арандаваных паляўнічых і рыбалоўных угоддзях;
  • папярэджанне захворванняў дзікіх жывёл, ахова арандаваных паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў ад браканьераў;
  • падрыхтоўка грамадзян да здачы экзамена для атрымання дзяржаўнага пасведчання на права палявання;
  • здабыча, закуп і продаж пушніны, мяса дзікіх жывёл, паляўнічых трафеяў, рыбы, лекавых раслін, грыбоў, ягад і паляўніча-рыбалоўнага рыштунку;
  • будаванне стрэльбішч, стралковых стэндаў, вальераў і штучных нор;
  • стварэнне музеяў і майстэрняў паляўніча-рыбалоўнага, кіналагічнага рыштунку і адпаведных сувеніраў, як і крамаў і кіёскаў для адпаведнага гандлю;
  • стварэнне зверагадоўчых, трусагадоўчых і птушкагадоўчых ферм, гадавальнікаў дзікіх жывёл і паляўнічых сабак, рыбагадавальнікаў ды інкубацыйных цэхаў;
  • улік паляўнічых сабак і лоўчых птушак, правядзенне выстаў, вывадак, палявых выпрабаванняў і спаборніцтваў паляўнічых сабак;
  • правядзенне экзаменаў інструктараў, трэнераў і суддзяў па паляўнічай сабакагадоўлі;
  • правядзенне спаборніцтваў на найлепшага егера, найлепшы паляўнічы трафей, найлепшы паляўніча-рыбалоўны выраб, фотаздымак і кінафільм;
  • выданне бюлетэняў, зборнікаў, брашур, буклетаў, плакатаў, улётак, як і выпуск кінафільмаў аб прыродаахове;
  • забеспячэнне ўдзелу гульнявых дружын і суддзяў, гульцоў і трэнераў таварыства ў міжнародных спаборніцтвах;
  • узнагароджанне за вядзенне паляўнічай і рыбалоўнай гаспадарак ды прыродаахову;
  • падарожніцкае прадпрымальніцтва;
  • супраца з паляўніча-рыбалоўнымі таварыствамі іншых краін;
  • прыцягненне грамадзян да палявання, рыбалоўства і падарожніцтва;
  • правядзенне даследніцкіх нарадаў пра паляванне, рыбалоўства і падарожніцтва;
  • заснаванне сродкаў масавай інфармацыі.

Кіраўніцтва правіць

  • З’езд. Склікаецца раз у 5 год. Правамоцны пры наяўнасці 2/3 прадстаўнікоў. Абірае старшыню па прапанове ўрада пры згодзе прэзідэнта.
  • Савет. Абіраецца З’ездам. Збіраецца штогод. Правамоцны пры наяўнасці 2/3 удзельнікаў. Вядзе зносіны з іншымі ўстановамі, ладзіць выкананне пастаноў З’езда.
  • Управа. Абіраецца Саветам па прапанове старшыні. Склікаецца штоквартал. Правамоцны пры наяўнасці 2/3 удзельнікаў. Вядзе рахункі і ажыццяўляе гаспадарчыя дамовы таварыства.
  • Рэвізійная камісія. Абіраецца З’ездам. Збіраецца штогод. Назірае за выкарыстаннем грошай установамі таварыства[9].

Старшыні таварыства правіць

Крыніцы правіць

  1. а б в ЗвяздаВыдавецкі дом «Звязда», 2021. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X
  2. а б Родная прыродаВыдавецкі дом «Звязда», Народная газета, Полымя, 2022. — вып. 6. — 48 с. — ISSN 1994-7828
  3. https://rgooboor.by/boor?type=1
  4. Дзмітрый Ісайчук, «Мінск-Навіны». Беларускіх паляўнічых — 63,5 тысячы // Зьвязда : Газэта. — 29 снежня 2010. — № 255 (26862). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  5. Аляксандр Лукашэнка (12 мая 2009). "Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 450"(руск.). Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 2 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  6. Юлія Ваніна (2 снежня 2009). "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў атрымала статус нацыянальнай фэдэрацыі". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 2 красавіка 2013.
  7. а б Республиканское государственно-общественное объединение "Белорусское общество охотников и рыболовов", О нас. rgooboor.by.
  8. "Шуневіч узначаліў Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў". Звязда. 20 кастрычніка 2021. Праверана 21 кастрычніка 2021.
  9. Сяргей Сідорскі (16 сакавіка 2013). "Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 2006 г. № 1348". www.zakon.by(руск.). Праверана 2 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  10. Краткие биографии и послужные списки руководящих работников НКВД. old.memo.ru.