Беларускае таварыства інвалідаў па зроку

Беларускае таварыства інвалідаў па зроку, скарочана БелТІЗ — добраахвотная масавая грамадская арганізацыя, адное з найстарэйшых аб’яднанняў Беларусі. Галоўная задача арганізацыі — сацыялізацыя інвалідаў па зроку.

Беларускае таварыства інвалідаў па зроку
Тып грамадскае аб’яднанне
Год заснавання 23 лістапада 1924 г.
Размяшчэнне вул. Амуратарская, 7, Мінск, Беларусь
Ключавыя фігуры Ірына Юрэня 
Колькасць членаў каля 14000
Вэб-сайт beltiz.by

Гісторыя правіць

23 лістапада 1924 года адбыўся арганізацыйны сход у памяшканні Мінскага вучылішча для людзей з захворваннем зроку.

Зараз Беларускае таварыства інвалідаў па зроку аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах амаль 14 тысяч чальцощ. З’яўляецца ўласнікам 14 унітарных прадпрыемстваў, на якіх працуе звыш 7 тысяч чалавек, пераважна людзей з праблемамі зроку.

Зноскі

Спасылкі правіць