Беларуская вясна
Беларуская вясна (укр.: Білоруська весна) — штогадовы фестываль сучаснай беларускай культуры, які праводзіўся ў 2007—2011 гадах у Кіеве і іншых гарадах Украіны[1].
Беларуская вясна фестываль сучаснай беларускай культуры | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | літаратура, музыка, паэзія, кіно, фота, перформанс |
Гады правядзення | 2007—2011 |
Краіна | Украіна |
Горад | Кіеў і інш. |
Заснавальнікі | Ініцыятыва «Солідарність» (2007—2009), «Білоруський десант» (2010—2011) |
Мова песень | беларуская, украінская |
Гісторыя правіць
Па словах арганізатараў, фестываль меў на мэце пазнаёміць «украінцаў з Беларуссю рознай, якой яны не ведаюць»,[2] «прадставіць ва Украіне свежую і актуальную беларускую культуру па-за стэрэатыпамі»[3] і сумяшчаў у сабе мастацкія і грамадска-палітычныя складнікі.
У межах «Беларускай вясны» адбываліся публічныя дыскусіі, вулічныя акцыі і перформансы, музычныя канцэрты, кінапаказы, выставы фота, СМІ і карыкатур, літаратурныя чытанні і паэтычныя слэмы[4][5][6][7][8].
Мерапрыемствы фестывалю праходзілі ў розных месцах Кіева на працягу двух-чатырох тыдняў, пасля чаго некаторыя элементы праграмы паўтараліся ў некалькіх іншых гарадах. Напрыклад, у 2009 годзе рэгіянальныя мерапрыемствы прайшлі ў Львове, Івана-Франкоўску, Цярнопалі, Луцку, Харкаве, Данецку, Крэменчугу і Луганску[9], у 2010 — у Браварах, Харкаве, Львове, Івана-Франкоўску, Чарнаўцах, Дняпры і Херсоне[10].
У літаратурных падзеях фестывалю ў розныя гады з беларускага боку ўдзельнічалі ў прыватнасці Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Марыя Мартысевіч, Уладзіслаў Ахроменка, Наталля Бабіна; з украінскага — Аляксандр Ірванец, Сяргей Панцюк, Святлана Паваляева, Дзмітрый Лазуткін, Арцём Палежака, Дзвінка і Багдана Маціяш і іншыя.
У межах «Беларускай вясны» адбыліся прэм’ерныя ва Украіне паказы фільмаў «Плошча» Юрыя Хашчавацкага пра пратэсты 2006 года[11], «Беларускі супраціў » Антося Цялежнікава пра пасляваенную антысавецкую партызанку[12], «Акупацыя. Містэрыі» Андрэя Кудзіненкі[13], «Каралеўства мёртвых мышэй» Віктара Дашука[14].
Грамадска-палітычны складнік фестывалю быў прадстаўлены, у прыватнасці, круглымі сталамі, прысвечанымі стратэгіі ўкраінскіх грамадскіх арганізацый у дачыненні да Беларусі (2007)[15], медыйнага асяроддзя ў Беларусі (2008)[16], нацыянальнай ідэнтычнасці ва Усходняй Еўропе (2009)[17], цензуры ў кнігавыданні ў Беларусі і Украіне (2009)[18][19], аўтарытарызацыі ўлады ва Украіне на фоне беларускага вопыту (2011)[20]. У дыскусіях сярод іншых прымалі ўдзел Віталь Портнікаў, Васіль Кастыцкі, Алесь Ульяненка, Аксана Ляўкова, Юрый Макараў, Багдан Куцепаў, Уладзімір Чэмерыс.
Зноскі
- ↑ «Білоруська весна» в Києві . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (25 сакавіка 2008). Праверана 21 сакавіка 2017. (укр.)
- ↑ «Білоруська весна» в Києві, радіо Свобода (укр.)
- ↑ Білоруська весна втретє приходить до України! — УП Життя (укр.)
- ↑ Програма «Білоруської весни — 2007» (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2016. Праверана 2 жніўня 2016.
- ↑ Програма «Білоруської весни — 2008» (укр.)
- ↑ Програма «Білоруської весни — 2009» (укр.)
- ↑ Програма «Білоруської весни — 2010» (укр.)
- ↑ Програма «Білоруської весни — 2011» (укр.)
- ↑ «Білоруська весна» — Канал 24 (укр.)
- ↑ У Києві пройде виставка Belarus Press Photo — Телекритика(недаступная спасылка) (укр.)
- ↑ Фестиваль «Білоруська весна» розпочався у Києві (укр.)
- ↑ 22 березня відбудеться відкриття фестивалю сучасної білоруської культури «Білоруська весна 2008» (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2008. Праверана 2 жніўня 2016.
- ↑ У львівському клубі «Лялька» сьогодні демонструватимуть заборонене кіно — ЗІК Архівавана 15 жніўня 2016. (укр.)
- ↑ Прем'єрний показ документального фільму «Королівство дохлих мишей» в рамках фестивалю «Білоруська весна 2009» — УНІАН Архівавана 15 жніўня 2016. (укр.)
- ↑ Мітинг під білоруським посольством. Фестиваль «Білоруська весна». — Радіо Свобода (укр.)
- ↑ Беларусь: запрещенные слова — Телекритика (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2008. Праверана 2 жніўня 2016.
- ↑ Білоруська національна ідентичність у східноєвропейському контексті — Громадський простір (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2016. Праверана 2 жніўня 2016.
- ↑ Круглий стіл «Цензура у ЗМІ, книговиданні: Білорусь-Україна» — УНІАН(недаступная спасылка) (укр.)
- ↑ Костицький шкодує, що висновок НЕК завдав шкоди Олесю Ульяненку — Телекритика (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2009. Праверана 2 жніўня 2016.
- ↑ Ірванця посадили за ґрати — УНІАН (укр.)