Беларуская думка (часопіс, Заходняя Беларусь)
«Беларуская думка» — штотыднёвы грамадскі, літаратурны і сельскагаспадарчы часопіс у Заходняй Беларусі. Выдаваўся з 2 кастрычніка 1930 да 1932 у Гродне на беларускай мове. Адказны рэдактар і выдавец А. Лукашык (№ 1), потым Л. Лукашык.
«Беларуская думка» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Мова | беларуская |
Тыраж |
У праграме часопіса абвешчана пра яго незалежнасць, імкненне ўсебакова інфармаваць чытача, бараніць інтарэсы беларускага сялянства. Асвятляў беларускі грамадскі рух на Гродзеншчыне, жыццё вёскі, заклікаў беларускую інтэлігенцыю арганізоўваць культурна-асветную работу. Апублікаваў даклад Р. Астроўскага «Беларуская справа высоўваецца на парадак дзённы польскім грамадзянствам» (1931, № 9) пра змену адносін польскага ўрада да беларускага пытання. Пісаў пра падзеі ў Польшчы і за мяжой, пра жыццё ў СССР і БССР, у т. л. і пра сталінскія рэпрэсіі; друкаваў матэрыялы па рэлігіі, праве, сельскай гаспадарцы. На старонках газеты змешчаны артыкулы да 10-годдзя з дня смерці А. Гаруна, Ядвігіна Ш., літаратурныя творы Ф. Аляхновіча, А. Бартуля, Г. Леўчыка, М. Журбы, М. Крапіўніцкага, Я. Коласа, Я. Купалы ды інш.
Літаратура правіць
- Дзяшко, В. І. «Беларуская думка» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 372. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.