Беларуская нацыянальная партыя

Беларуская нацыянальная партыя — палітычная партыя дэмакратычнага кірунку. Створана 1 верасня 1994. 20 верасня 1994 партыя зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Беларусі. 25 сакавіка 1995 партыя была перарэгістравана (пасведчанне № 030)

Беларуская нацыянальная партыя
Дата заснавання 1 верасня 1994
Дата роспуску 1999

Кіруючы орган паміж з’ездамі — Вышняя рада. Асноўныя мэты: нацыянальнае адраджэне, дасягненне поўнай незалежнасці Беларусі, стварэнне прававой дэмакратычнай дзяржавы. Галоўныя прынцыпы дзейнасці: нацыяналізм як лепшая духоўная якасць чалавека, нацыянальная ідэя як галоўная дзейная сіла грамадства, духоўнае адраджэнне на аснове хрысціянскай этыкі і маралі. Выступае за стварэнне рыначнай эканомікі, развіццё навуковага і вытворчага патэнцыялу, максімальнае выкарыстанне ўнутраных прыродных рэсурсаў, выгаднага геапалітычнага становішча Беларусі. Арганізацыі БНП дзейнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі.

БНП актыўна ўдзельнічала ў парламенцкіх выбарах 1995, сфармаваўшы нацыяналістычны выбарчы блок з хрысціянскімі дэмакратамі, аднак ніхто з кандыдатаў блока не змог атрымаць дэпутацкі мандат.

У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 1999 г. партыя не прайшла перарэгістрацыю. Старшынёй партыі падчас яе існавання з’яўляўся Анатоль Уладзіміравіч Астапенка.


Літаратура правіць

  • Белорусская национальная партия // Палітычныя партыі Беларусі: Беларусістыка. Тэматычны зборнік. — Мн., 1996. — С. 254—261.
  • Белорусская национальная партия. Праграма Беларускае нацыянальнае партыі // Программные документы современных политических партий Беларуси: Учеб. пособие для студ. по курсу «История общественных движений и политических партий» / Мин-во образования и науки Республики Беларусь, Белорусский государственный университет; Авторы-сост.: В. К. Коршук, И. Ф. Романовский, В. Г. Шадурский. Вып. 2. — Мн.: Белгосуниверситет, 1997. — 110 с.