Беларуская сацыялістычная партыя

Белару́ская сацыялісты́чная па́ртыя — палітычная партыя Беларусі. Лідарам партыі з'яўляўся Міхаіл Падгайны. Кіруючы орган — Палітычны камітэт.

Беларуская сацыялістычная партыя
Лідар Міхаіл Падгайны
Дата заснавання 1995
Дата роспуску 1999
Штаб-кватэра Мінск, пр-т Скарыны, 25
Краіна
Ідэалогія сацыялізм

Мэты правіць

Стварэнне грамадства сацыялістычнай арыентацыі, будаўніцтва прававой сацыяльнай дэмакратычнай дзяржавы, стварэнне ўмоў для годнага і шчаслівага жыцця ўсяго насельніцтва Беларусі.[1]

Гісторыя правіць

Створаная ў 1995 годзе. Дата рэгістрацыі — 19 красавіка 1995 года. На парламенцкіх выбарах 1995 года атрымала адзін мандат у Вярхоўным Савеце.

Партыя спыніла сваё існаванне ў 1999 годзе (не прайшла перарэгістрацыю).[2]

Зноскі