Беларуская секцыя пры Адэскім губернскім аддзеле народнай асветы

Беларуская секцыя пры Адэскім губернскім аддзеле народнай асветы. Існавала з 1918 да 1923(?). Займалася культурна-асветнай працай сярод беларускіх бежанцаў 1-й сусветнай вайны ў Адэсе1922 было каля 20 тыс. чал.). Разам з Беларускай секцыяй пры Адэскім губкоме РКП(б) арганізавала беларускі рабочы клуб і на яго базе гурткі гістарычна-літаратурнай і палітычнай граматы, беларускі хор, трупу артыстаў. Пад кіраўніцтвам секцыі ў 1922 працавалі 6 беларускіх школ, у т. л. 2 школы-камуны (400 вучняў). Арганізавала і кіравала беларускім дзіцячым прытулкам (1919—1922), дзіцячым тэатрам і хорам. 3 1921 супрацоўнічала з Беларускім цэнтральным бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР. У секцыі працаваў вучоны і дзяржаўны дзеяч Беларусі С. Некрашэвіч, секцыі дапамагалі дзяржаўныя дзеячы БССР А. Баліцкі, П. Іллючонак, Л. Рытар, Стасевіч.

Літаратура правіць

  • Васілеўскі, Ю. Р. Беларуская секцыя пры Адэскім губернскім аддзеле народнай асветы / Ю. Р. Васілеўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 413.
  • Г—скі [Гуткоўскі, Н.] Беларуская культурная праца на Усходзе // Вестник народного комиссариата просвещения ССРБ. — 1922. — № 3—4. — С.
  • Сакович, А. Беларусы ў Адэсе // Веда [Нью-Ёрк]. — 1952. — № 5/10. — С.