Беларуска-германскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія былі афіцыйна адноўлены ў 1992 годзе, да гэтага адносіны ўсталёўваліся паміж Веймарскай рэспублікай і ССР Беларусі ў 1922 пасля пашырэння дзеяння Рапальскага дагавора на ўсе савецкія рэспублікі. У 1992 ў Мінску было адкрыта пасольства Германіі. Пасольства Рэспублікі Беларусь размяшчаецца ў Берліне; таксама адкрыта аддзяленне пасольства ў Боне.

Беларуска-германскія адносіны
Беларусь і Германія
Беларусь
Беларусь
Германія
Германія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка краін правіць

  Беларусь   Германія
Плошча, км² 207 600 357 021
Насельніцтва, чал. 9 675 800 81 757 600
Дзяржаўны лад прэзідэнцкая рэспубліка федэратыўная парламенцкая рэспубліка
Аб’ём ВУП (ППЗ), $ млрд 105,2 2 806
ВУП на душу насельніцтва (ППЗ), $ 10 900 34 219

Гісторыя правіць

Краіны таксама актыўна супрацоўнічаюць у культурнай сферы. У Мінску ў 1993 годзе было адкрыта аддзяленне Інстытута імя Гётэ[1].

У кастрычніку 2007 года ў Мінску пабываў прэм’ер-міністр нямецкай зямлі Брандэнбург Матыяс Платцэк, у лістападзе таго ж года — намеснік міністра замежных спраў Германіі Гернат Эрлер. У лютым 2008 года ў Берліне адбылася нефармальная сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з прадстаўнікамі нямецкага МЗС.

Нямецкі ўрад станоўча ўспрыняў нежаданне беларускага кіраўніцтва прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі пасля расійска-грузінскай вайны. 10—12 лютага 2009 года Сяргей Мартынаў ажыццявіў афіцыйны візіт у Германію, дзе сустрэўся з нямецкім міністрам замежных спраў Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, прэм’ер-міністрам зямлі Брандэнбург Матыясам Платцэкам і кіраўніцтвам Усходняга камітэта нямецкай эканомікі. У выніку сустрэчы аднавіліся паездкі беларускіх дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, на аздараўленне ў Германію[2].

З 2009 года паслом Рэспублікі Беларусь у Германіі з’яўляўся Андрэй Уладзіміравіч Гіра. З 2012 паслом Германіі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляўся Вальфрам Маас.

5 сакавіка 2012 года мела месца негатыўнае выказванне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка, у адрас міністра замежных спраў Германіі, адкрытага гамасексуаліста, Гіда Вестэрвэле. Міністр назваў Лукашэнка — дыктатарам, на што Лукашэнка адказаў: «Лепш быць дыктатарам, чым блакітным»[3].

Эканамічныя адносіны правіць

За 2004—2008 сукупны аб’ём знешняга гандлю паміж краінамі вырас больш чым удвая да 3,6 млрд долараў ЗША, дзякуючы чаму Германія заняла другое месца сярод краін па-за СНД у структуры беларускага знешняга гандлю[4]. Аб’ём беларускага імпарту перавышаў у 2008 годзе аб’ём экспарту ў Германію больш чым утрая. У 2012 годзе двухбаковы тавараабарот дасягнуў рэкорднай адзнакі ў 4,5 млрд даляраў ЗША, у тым ліку беларускі экспарт склаў 1,7 млрд даляраў[4].

Аснову беларускага экспарту складае прадукцыя металургічнай і хімічнай прамысловасці, машынабудавання, тэкстыльнай, харчовай і лясной прамысловасці, а імпарту — прадукцыя машынабудавання і хімічнай прамысловасці.

Імпарт з ФРГ носіць ярка выражаны інвестыцыйны характар, Германія — партнёр нумар адзін для Беларусі па пастаўках высокатэхналагічнага абсталявання. Германскі капітал мае важкую ролю на беларускім рынку прамых інвестыцый: у нашай краіне зарэгістравана 361 прадпрыемства з удзелам германскага капіталу і 90 прадстаўніцтваў германскіх фірм. На тэрыторыі Германіі дзейнічаюць даччыныя структуры 7 беларускіх суб’ектаў гаспадарання[4].

Германія і Чарнобыльская трагедыя правіць

Па некаторых ацэнак, у ФРГ дзейнічаюць больш за 400 чарнобыльскіх ініцыятыў, якія садзейнічаюць пераадоленню наступстваў Чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі. Штогод з ФРГ паступае да 20 % агульнага аб’ёму замежнай бязвыплатнай дапамогі. За больш чым 20 гадоў сотні тысяч беларускіх дзяцей прайшлі курс аздараўлення ў Германіі.

Гарады-пабрацімы правіць

У Беларусі і Германіі налічваецца 19 пар пародненых гарадоў, у тым ліку Мінск — Бон, Віцебск — Франкфурт-на-Одэры, Віцебск — Нінбург, Магілёў — Айзенах, Полацк — Фрыдрыхсхафэн, Светлагорск — Хельмштэт, Нясвіж — Лайхінген.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць