Беларуска-нідэрландскія адносіны

Беларуска-нідэрландскія адносіны — замежныя адносіны паміж Рэспублікай Беларуссю і Каралеўствам Нідэрландаў.

Беларуска-нідэрландскія адносіны
Беларусь і Нідэрланды
Беларусь
Беларусь
Нідэрланды
Нідэрланды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абедзве краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны ў 1994 годзе. Беларусь мае пасольства і консульства ў Гаазе. Нідэрланды прадстаўлены ў Беларусі праз сваё пасольства ў Варшаве (Польшча) і праз консульства ў Мінску. Абедзве краіны з'яўляюцца паўнапраўнымі членамі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

Паміж дзвюма краінамі няма прамога кантакту на ўрадавым узроўні, так як Еўрапейскі саюз прыняў рашэнне ў 1997 годзе, што такі ўзровень зносін дае падставы ЕС лічыць легітымным не дэмакратычна абраны ўрад Беларусі[1]. Па запыце Нідэрландаў, Еўрапейскі саюз прыняў рашэнне ў кастрычніку 2008 года змякчыць візавыя абмежаванні для беларускіх грамадзян, але некаторыя іншыя абмежаванні засталіся, такія як замарожванне беларускіх фінансавых актываў[2]. Таксама нідэрландскі ўрад выступае супраць нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам[3].

Нідэрландцы засталіся супраць запрашэння прэзідэнта Лукашэнкі на саміт у маі 2009 ў Вене, дзе гэта праграма павінна была быць запушчана[4]; нідэрландскі міністр замежных спраў Максім Верхаген заявіў, што такое запрашэнне «сапсавала б яго змрочную сітуацыю з правамі чалавека»[5].

Хаця не існуе ніякіх прамых міжурадавых кантактаў, і нідэрландскае МЗС кажа, што няма ніякіх «інтэнсіўных культурных сувязей» паміж дзвюма краінамі (на самой справе, Беларусь нават не атрымала права на нідэрландскую фінансавую дапамогу)[1], усё ж адносіны паміж дзвюма краінамі існуюць на розных узроўнях.

Дапамога беларускім дзецям правіць

Напрыклад, на працягу многіх гадоў дзеці, якія пакутуюць ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы пабывалі на адпачынку за мяжой, каля 1500—2000 з якіх бываюць штогод у Нідэрландах. У 2008 годзе Беларусь адмовілася даць візу для тых дзяцей, пасля таго як 16-гадовая беларуская дзяўчына падала заяву аб прадастаўленні прытулку ў Злучаных Штатах[6]. Беларусь таксама заявіла, што некаторыя дзеці не вярнуліся з адпачынкаў у ЗША і Італіі. Stichting Rusland Kinderhulp, арганізацыя, якая адказвае за пражыванне гэтых дзяцей у Нідэрландах, аказвала ціск на беларускае пасольства ў Гаазе, каб зноў адкрыць межы[7]. Пасля некалькіх месяцаў перамоў паміж дзвюма краінамі на Каляды 2008 года была зроблена аб'ява аб тым, што групе дзяцей было дазволена правесці Каляды ў Нідэрландах, а забарона на паездкі была адкладзена да 20 студзеня 2009 года[8].

Рэакцыя на прэзідэнцкія выбары 2006 у Беларусі правіць

Падзеі, звязаныя з беларускімі прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года, якія шырока крытыкаваліся еўрапейскімі краінамі і ЗША, дадалі напружанасці ва ўжо складаных адносінах паміж краінамі. Некалькі нідэрландскіх палітыкаў, якія павінны былі назіраць за выбарамі, але чые візы былі адмененыя, пратэставалі на мяжы Беларусі[9].

Наступствы выбараў прывялі да арышту многіх беларускіх студэнтаў, і некаторыя з іх страцілі свае пашпарты. Просьба адной з палітычнай партыі нідэрландскага ўрада аслабіць патрабаванне пашпартаў для такіх студэнтаў была адмоўлена нідэрландскім міністрам інтэграцыі і іміграцыі Рытай Вердонк, хаця яна паабяцала аказваць палітычны ціск на ўрад Беларусі, калі ён адмовіцца даць дазвол тым студэнтам паехаць за мяжу[10]. Нідэрланды зрабілі спробу аказаць ціск на ўрад Беларусі, напрыклад, міністр замежных спраў пераканаў Еўрапейскі Саюз байкатаваць плануемы саміт Інтэрпала ў Мінску[11]. Нідэрландская грамадскасць, тым часам, пратэставала супраць таго, што яны называлі «адсутнасцю палітычнай і рэлігійнай свабоды ў Беларусі»[12]

Зноскі

  1. а б Wit-Rusland: Betrekkingen met Nederland. Ministerie van Buitenlandse Zaken. Праверана 16 красавіка 2009.
  2. Opheffen van het reisverbod voor Wit-Russische functionarissen(недаступная спасылка). Han ten Broeke, VVD (15 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2011. Праверана 16 красавіка 2009.
  3. Spanje wil normale betrekkingen met Wit-Rusland(недаступная спасылка). NRC Handelsblad (31 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2009. Праверана 16 красавіка 2009.
  4. Dutch foreign minister doesn’t want to shake hands with Europe’s last dictator. Charter 97 (27 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2009. Праверана 16 красавіка 2009.
  5. Wielaard, Robert (2009-03-29). "Dutch remain opposed to EU meeting Belarus leader". Boston Globe. Праверана 2009-04-16. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  6. Kester, Sacha (2008-10-17). "Kinderen Wit-Rusland mogen niet meer reizen" [Dutch]. Volkskrant. Праверана 2009-04-17. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  7. Fraanje, Wybe (2008-08-16). "De kinderen van Tsjernobyl mogen niet meer op vakantie" [Dutch]. Friesch Dagblad. Архівавана з арыгінала 14 лютага 2012. Праверана 2009-04-16. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 19 студзеня 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 19 студзеня 2014.
  8. Laverman, Violent (2008-12-27). "Kerst met kinderen uit Tsjernobyl" [Dutch]. Volkskrant. Праверана 2009-04-17. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  9. "European Politicians Protest At Belarus Border". Radio Free Europe. 2006-03-19. Архівавана з арыгінала 18 красавіка 2009. Праверана 2009-04-16. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  10. Verdonk maakt geen uitzondering voor Wit-Russen(недаступная спасылка). Nieuws.nl (18 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2011. Праверана 16 красавіка 2009.
  11. "EU boycot conferentie Interpol in Wit-Rusland" [Dutch]. NRC Handelsblad. 2006-05-11. Праверана 2009-04-16. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  12. March 25th at Belarussian Embassy in The Hague(недаступная спасылка). PerspectieF (25 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 16 красавіка 2009.

Гл. таксама правіць