Беларускі Саюз Прадпрымальнікаў

Грамадскае Аб'яднанне "Беларускі Саюз Прадпрымальнікаў" (ГА "БСП") - рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне прадстаўнікоў буйнога, сярэдняга і малога бізнеса. У ім прымаюць удзел каля 1000 правадзейных членаў (сярод іх больш за 20 лідараў рэспубліканскіх арганізацый), больш за 300 кіраўнікоў карпарацый, індывідуальные прадпрымальнікі, а таксама эканамісты, юрысты, журналісты, якія прымаюць актыўны ўдзел у праграмах падтрымкі прадпрымальніцтва. У сістэме Саюза - больш за 17 000 асацыяваных членаў. Прадстаўнікі Саюза здезніваюць сваю дзейнасць у горадзе Мінску і ўсіх абласцях Беларусі - усяго больш чым у 60-і рыгіёнах. Пры ГА "БСП" дзейнічае шэраг спецыялізаваных Саветаў.

ГА "Беларускі Саюз Прадпрымальнікаў"
Адміністрацыйны цэнтр Мінск
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Афіцыйныя мовы руская
Кіраўнікі
Аляксандр Фядотавіч Калінін
Заснаванне
Дата заснавання 15 чэрвеня 1991 г.
belsp.com

Гісторыя правіць

ГА "БСП" - найстарэйшае беларускае аб'яднанне прыватных прадпрымальнікаў, створана 15 ліпеня 1991 г., зарэгістрыравана Міністэрствам юстыцыі РБ 18 жніўня 1991 г. Апошнія змены ў Статуце зарэгістрыраваны Міністэрствам Юстыцыі РБ 15 ліпеня 2009 г.

Удзел у айчынных і замежных арганізацыях правіць

ГА "БСП" удзельнічае ў:

  • Еўрапейскай канфедэрацыі Асацыяцый малых і сярэдніх прадпрыемстваў;
  • Еўрапейскім Савеце па малому бізнесу;
  • Кардынацыйным Савеце таваравытворцаў Расіі і Беларусі;
  • Беларускай канфедэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў);
  • Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Спасылкі правіць